Мнения других авторов
- 20.03 // 16:52 Алла Бобкова. ПОЛЕМИКА. Белорусское кино: было, будет ли? // Статья
- 19.03 // 14:16 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Платим двойной тариф и двойные налоги. Как это сделано? // Статья
- 18.03 // 19:00 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Подготовка к жесткой посадке // Статья
- 17.03 // 13:57 Владимир Ковалкин. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Хватит планировать в стиле «пол-палец-потолок» // Статья
- 16.03 // 10:31 Игорь Драко. СТРАСТИ. Какую часть туши русского медведя съест Беларусь? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 27.02 // 09:50 Аляксей Янукевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Вяртаньне ў Эўропу // Статья
- 21.11 // 16:40 Аляксей Янукевіч. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Беларусы не павінныя быць “жывым шчытом” Крамля // Статья
- 06.09 // 13:03 Аляксей Янукевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Праз нацыянальны унівэрсітэт — да нацыянальнай ідэнтычнасьці // Статья
- 02.08 // 13:38 Аляксей Янукевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Альтэрнатыўны сцэнар будучыні // Статья
- 19.08 // 13:27 Аляксей Янукевіч. РЭФЕРЭНДУМ. Плебісцыт і нацыянальныя інтарэсы // Статья
Мнение
Аляксей Янукевіч. РЭФЕРЭНДУМ. Вярнуць сілу закону
Аляксей Янукевіч. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя — кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю; вучыўся ў аспірантуры БДЭУ (2003-2004). Працаваў выкладчыкам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005). Сябра Партыі БНФ з 1996, сябра Сойму Партыі БНФ з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (2003-2009). Быў дэлегатам устаноўчага сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні (1999-2000). У 2009 г. абраны старшынём Партыі БНФ. У 2011 годзе пераабраны Старшынём партыі БНФ. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў — у 2004 і 2008. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года ўзначальваў выбарчы штаб Рыгора Кастусёва. |
Вельмі часта пры размове пра перспектывы пераўтварэнняў у Беларусі паўстае пытанне пра тое, на чым трымаецца сённяшні аўтарытарны рэжым.
Насамрэч, складнікаў дзеючай сыстэмы існуе шмат — гэта і падтрымка рэжыма Расіяй, і няспеласць кіруючай беларускай палітычнай эліты, якая не здольная ўсвядоміць нацыянальныя інтарэсы, і грамадзянская індыфірэнтнасць вялікай часткі насельніцтва Беларусі. Ёсць таксама і важныя інстытуцыйныя чыннікі, якія ствараюць падмурак існай мадэлі — гэта і захаванне савецкай яшчэ індустрыі як асновы нацыянальнай эканомікі, і гіпертрафіраваная роля сілавых органаў, і адсутнасць традыцыяў мясцовага самакіравання.
У маім разуменьні, важная роля Народнага Рэферэндума ў тым, каб паказаць людзям зьвязанасьць іх прыватных праблемаў з тымі фактарамі, якія забясьпечваюць існаваньне гэтай мадэлі грамадзка-дзяржаўнага ладу.
Калі чалавек заклапочаны праблемамі ў атрыманьні медычных паслугаў — праз пытанні Народнага Рэферэндума можна давесці абумоўленасьць кепскай якасьці аховы здароўя існай адміністратыўна-каманднай сыстэмай. Калі іншы грамадзянін турбуецца ростам коштаў на самыя простыя спажывецкія тавары — праз пытанні Народнага Рэферэндума мы можам растлумачыць шкоднасць неапраўданага пратэкцыянізма ў эканоміцы, якім урад прыхоўвае відавочныя стратэгічныя пралікі ў сыстэме гаспадарання. І гэтак далей.
Але ў часе вандровак па гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі ў межах кампаніі Народнага Рэферэндуму ў ліку прыярытэтаў, выказаных людзьмі, былі не толькі сацыяльна-эканамічныя пытаньні. Пытаньні справядлівасьці, адчужанасьці ўлады ад патрэбаў грамадзянаў, пытаньні безкантрольнасьці і непадсправаздачнасьці ўладаў таксама былі названыя амаль на кожнай сустрэчы.
Цяпер мы працуем, каб абагульніць грамадскія чаканьні — і зьвязаць іх з агульнанацыянальнай праграмай пераменаў. Фактычна мы прапануем сродкі вырашэньня індывідуальных праблемаў праз палітычныя рашэньні агульнакраёвага ўзроўню. І ў гэтым кантэксьце, безумоўна, адным з важных пытаньняў з’яўляецца аднаўленьне законнасьці ў краіне.
Нагадаю, што ў адпаведнасьці з ч. 3 арт. 137 дзеючай Канстытуцыі, “у выпадку разыходжання дэкрэта або ўказа з законам закон мае вяршэнства толькі тады, калі паўнамоцтвы на выданне дэкрэта або ўказа былі прадастаўлены законам”.
Напэўна, лішнім будзе казаць, што прадугледжаных у трэцяй частцы гэтага артыкула выпадкаў, каб паўнамоцтвы на выданне дэкрэта альбо закона былі прадастаўленыя законам, у гісторыі Беларусі не было. І хоць у існуючай сыстэме істотных разыходжаньняў дэкрэтаў з законамі фактычна ня можа быць, бо яны пішуцца ў адных і тых жа, або суседніх кабінетах, піраміда нарматыўна-прававых актаў у Беларусі выглядае перакуленай дагары нагамі.
Відавочна, што такая сыстэма несумяшчальная з падставовымі прынцыпамі прававой дзяржавы і наўпрост супярэчыць ім. І больш за тое, кіраваньне ўказамі і дэкрэтамі часцяком служыць прычынай, чаму грамадзяне дэ-юрэ робяцца пазбаўленыя тых правоў, якія раней мелі паводле законаў.
Такім чынам, адным з пытаньняў Народнага Рэферэндуму можа быць вяртанне законам вышэйшай юрыдычнай сілы — дасягнуць гэтага можна праз зьмяненьне часткі трэцяй артыкула 137 Канстытуцыі.
Так, цагліна за цаглінай, мы будзем адбудоўваць тыя падмуркі дэмакратыі, на якіх грунтуюцца свабода і справядлівасьць.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
Последние Комментарии