Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Андрэй Елісееў. КУПЛЯЙЦЕ. Свінні, халадзільнікі і выязны мыт

 

Елісееў

Андрэй Елісееў. Аналітык BISS. Магістр гістарычных навук (БДУ), магістр палітычных навук (ЕГУ, Літва), магістр міжнароднага і еўрапейскага права (Рыжская вышэйшая школа права). Выпускнік Эстонскай дыпламатычнай школы ў Таліне. Навукова-даследчыя інтарэсы: міжнародныя адносіны ў рэгіёне Балтыйскага мора, адносіны Беларусі і ЕС, міжнароднае публічнае права, міжнароднае права правоў чалавека, візавая палітыка.

Гаворачы пра намер увесці выязны мыт у памеры $100, А. Лукашэнка чамусці спаслаўся на халадзільнікі: «У нас свае халадзільнікі, нашто нам ствараць ільготныя ўмовы для ўвоза халадзільнікаў з-за мяжы?.. Мы цябе на мяжы абслугоўваем — $100 з носа заплаці і едзь за мяжу. Тады ён прыйдзе ў нашу краму і купіць наш халадзільнік, а не пацягне з Еўрасаюза ламаччыну няведама якой вытворчасці».

На першы погляд, незразумела, чаму менавіта халадзільнікі сталі прыкладам у абгрунтаванні скандальнай ініцыятывы. Пагатоў, зусім не яны пераважаюць сярод тавараў, якія беларусы масава купляюць за мяжой.


Самыя вялікія выдаткі — на будаўнічыя матарыялы, запчасткі і ежу

На дыяграме ніжэй прыведзеная структура выдаткаў, панесеных у Польшчы ў 2012 годзе замежнікамі, што прыехалі з Беларусі, Украіны і Расіі. Адпаведна, гэтыя дадзеныя вельмі блізкія да структуры выдаткаў беларусаў у Польшчы і краінах Еўрасаюза.

На бытавую тэхніку, куды трапляюць і халадзільнікі, прыходзіцца 9,4% ад сумы ўсіх выдаткаў. Летась беларусы не меншыя сумы выдаткавалі на вопратку і абутак (9,6%), тэлевізары (9,9%), харчовыя прадукты (13,1%), запчасткі для аўтамабіляў (13,4%) і будаўнічыя матэрыялы (23,6%) замежнай вытворчасці. Нават касметыка і сродкі для мыцця посуду не саступаюць халадзільнікам.


Крыніца: Цэнтральны статыстычны офіс Рэспублікі Польшча

Адсюль натуральнае пытанне: чаму менавіта выдаткі на халадзільнікі зачапілі беларускую кіроўную эліту?


Свіная чума і дэфіцыт маразільнікаў

У пачатку лета некалькі раёнаў Беларусі былі абвешчаныя буфернай зонай ад афрыканскай чумы свіней. У тысячах гаспадарак сяляне мусілі парэзаць усіх свіней, каб іх не сканфіскавалі. З той прычыны, што часта ў гаспадарцы трымалі па некалькі свінняў, мяса проста стала няма дзе захоўваць: аднаго і нават двух халадзільнікаў не хапала.

На працягу лічаных дзён у шмат якіх рэгіянальных крамах мясцовыя жыхары паскуплялі ўсе халадзільнікі і маразільнікі. А далей пачаўся сапраўдны дэфіцыт тэхнікі. Больш за тое, халадзільнікі беларускай вытворчасці ўміг падаражэлі. Што да такога падаражэння больш спрычынілася — сапраўдная нястача халадзільнікаў (ці ў нас імі не забітыя склады?), ці прага беларускіх вытворцаў тэхнікі ды перакупнікоў нажывіцца на чалавечай бядзе — пытанне ўзбочнае.

Галоўнае, што маразільнікі і халадзільнікі з вялікімі маразільнымі камерамі па разумных цэнах былі патрэбныя «тут і зараз» (мяса скора псуецца), і ў выніку сотні гаспадарак звярнуліся да таннейшай заходняй тэхнікі. Балазе, большасць пацярпелых ад свіной чумы раёнаў ляжаць у заходняй і паўночна-заходняй Беларусі. Таму для часткі хатніх гаспадарак патрэбную тэхніку ўзяліся прывезці з блізкіх Польшчы і Літвы сваякі ці мясцовыя прадпрымальнікі.

Вяртаючыся да словаў Лукашэнкі: дык хто вінаваты, што частка жыхароў з пацярпелых ад афрыканскай чумы свіней раёнаў набыла халадзільнікі не беларускай вытворчасці, а «пацягнула з Еўрасаюза ламаччыну няведама якой вытворчасці»? Ці праблема палягае ў так званых «ільготных умовах для ўвоза халадзільнікаў з-за мяжы» без $100-вага мыта?

Ці ўсё ж першапрычына — у невысокіх канкурэнтаздольнасці і якасці мэнэджмэнта ў беларускіх вытворцаў бытавой тэхнікі ды няспраўнасці раённых уладаў, якія не скарысталі ўнікальны шанец арганізаваць збыт вельмі патрэбных і не вельмі дарагіх халадзільнікаў у пацярпелых ад АЧС раёнах?

Оценить материал:
Средний балл - 4.79 (всего оценок: 24)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • верховнокомандующий давно взял обратно свои слова про 100 баксов "мыта" и посыпал голову пеплом. А иксперты шюток не понимают, все стонут да ноют. Еще, пожалуй, год будут эту ужасную тему обсасывать.
  • Свинья, - как много в этом слове Для сердца и желудка белорусского слилось. А обличать же холодильники - Атланты, Ты, автор, это дело точно брось. ==== :)