Мнения других авторов
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
- 24.03 // 12:52 Наталья Рябова. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Крабий бюджет // Статья
Другие Мнения этого автора
- 31.10 // 13:03 Аляксандр Мілінкевіч. РОЗГАЛАС. Прабачэнні Еўрасаюзу // Статья
- 21.08 // 20:04 Аляксандр Мілінкевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Колькі павінен зарабляць настаўнік? // Статья
- 16.04 // 11:47 Аляксандр Мілінкевіч. ДЫЯЛОГ. Любіце Беларусь болей, чым вы ненавідзіце Лукашэнку! // Статья
- 18.12 // 15:18 Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Такога, як Гавел! // Статья
- 11.12 // 11:07 Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Феадалізм і выраджэнне // Статья
Мнение
Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Краіна маленькіх начальнікаў
Аляксандр Мілінкевіч. Старшыня Руху “За Свабоду”. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкаму (1990-1996). Кандытат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. |
Пазаўчора вяртаўся з Уроцлава машынай пасля няпростай аперацыі — загойвацца лепей на Радзіме ж. Прафесар, што яе рабіў, вельмі непакоіўся: на пятыя суткі яшчэ трэба быць на пасцельным рэжыме! Новаму тазасцёгнаваму суставу сядзець няздорава, калі надта ўжо трэба — то на кораткі час.
А тут 11 гадзін амаль бесперапыннай язды выйшла да Радзімы! Пры такіх доўгіх паездках рэзка ўзрастае верагоднасць вянознай закупоркі на апераванай назе.
Палякі ў Тэрэспалі прапусцілі па дыпканале. Не таму, што я ім вядомы. Інструкцыя такая. Прачыталі ліст са шпіталя, зверылі з пашпартам — і наперад куляй па дыпламатычным канале…
Як патлумачылі на беларускім баку, усё на разгляд кіраўніцтва. Начальнік змены памежнікаў пазамінулай ноччу ў Брэсце нават і не зірнуў у паперы з пячаткамі, можа і польскай не ведаў. Проста прабурчэў: «Станьце ў чаргу. Будзе кепска, запросім доктара. У нас нават свой ёсць!».
Прыйшлося стаяць.
Гаворка не пра мяне, перанёс — і добра. Гаворка пра тое, што мы ўсё часцей абыякавыя да чужога болю. Не спачуваем. І найчасцей тыя, хто на дзяржаўнай службе.
Свет адкрываецца, мы зачыняемся. Ён усё больш гуманны, мы ўсё болей агрэсіўныя.
Можна выфарбаваць фасады будынкаў як нідзе ў суседзяў. Можна навесці чысціню, калі ў параўнанні з нашымі некаторыя гарады Захаду выглядаюць ці не сметніцамі. Хто ж супраць, някепска. Дарэчы, і за сваіх памежнікаў нам звычайна не сорамна: як правіла, яны карэктныя, уважлівыя, прафесійныя. Сваім польскім сябрам шчыра кажу: «Нашыя не дазволяюць сабе «тыкаць» як некаторыя з вашага боку, і працуюць шпарчэй».
Але як не задбаем пра душу і сэрца, то так і будзем выглядаць нацыяй апушчаных вачэй і ўсеўладных маленькіх начальнікаў…
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии