Мнения других авторов
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
Другие Мнения этого автора
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 07.02 // 13:37 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі вяровачцы не віцца… // Статья
- 21.12 // 13:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб дзейнасці беларускага ўраду і свінстве // Статья
- 23.11 // 13:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі… // Статья
- 26.10 // 12:25 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды??? // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб мільярдах, аграгарадках і сацыяльных стандартах
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
Ідэя дадзенага артыкула ўзнікла ў мяне па шэрагу прычынаў. Па-першае, з вынікаў паездак у апошні час па шматлікіх рэгіёнах нашай краіны і сустрэчаў з грамадзянамі. І па-другое, як рэакцыя на словы Лукашэнкі, выказаныя ім падчас кадравых прызначэнняў 22 кастрычніка — аб чакаемай у бліжэйшы час маштабнай праверцы аграрнага сектара, у які, па яго словах, за апошнія дзве з паловай пяцігодкі ўкладзена больш чым 50 мільярдаў долараў.
За няпоўныя трынадцаць год у сельскую гаспадарку ўкладзены бюджэтныя сродкі, што адпавядаюць па аб’ёму гадавому валавому унутранаму прадукту краіны.
І толькі зараз, праз столькі год, кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да новапрызначаных кіраўнікоў рэгіёнаў, нарэшце, звярнуў увагу і завёў гаворку аб эканамічнай і фінансавай эфектыўнасці сельскай гаспадаркі: “…Але мяне катэгарычна не задавальняе тая эканамічная і фінансавая эфектыўнасць, якая сёння складваецца ў гэтай сферы. Пара навучыцца жыць па сродках. Ёсць грошы жывеш, не — шукай ці будзеш хадзіць без зарплаты... Уся вытворчасць, яе эфектыўнасць, аграгарадкі і іншая сацыяльная інфраструктура, якая павінна функцыянаваць як трэба, — ваша зона адказнасці. Таму вы, а таксама вашы калегі, думайце, як будзеце працаваць і зарабляць грошы”…
У час сустрэчаў з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў Беларусі мне прыйшлося пачуць розныя выказванні пра якасць пабудаваных на сяле вытворчых аб’ектаў і жылых дамоў, пра так бы мовіць сучасную сельскагаспадарчую тэхніку, пра стан сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў.
Прапаную пакінуць сёння па-за ўвагай тэму якасці будаўніцтва жылля і абектаў, а таксама стан сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб гэтым ужо шмат гаворана-перагаворана, ды ўсё роўна зрухаў да лепшага як не было, так і няма. Я хачу звярнуць увагу на стан сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў, або, як выказваецца рознае чынавенства, на забеспячэнне сацыяльных стандартаў.
Як забяспечваюцца сацыяльныя стандарты ў беларускіх аграгарадках прапаную разгледзець на прыкладзе аграгарадка Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, дзе пражывае каля тысячы чалавек.
Чаму менавіта гэтага населенага пункта? А таму, што гэта мая родная вёска, і, нярэдка, прыязджаючы да бацькоўскай хаты, мне ўдаецца паразмаўляць і з рознымі жыхарамі. Размаўляюць са мной землякі без баязні негатыўных наступстваў.
Таму пра сітуацыю ў вёсцы і ў ААТ “Новая Друць”, цэнтральнай сядзібай якой з’яўляецца Цяхцін, я ведаю лепш, чым пра іншыя гаспадаркі, дзе мне даводзілася пабываць. Ды хочацца яшчэ дапамагчы землякам і агучыць тыя праблемы, на якія ні мясцовыя ўлады, ні раённая вертыкаль не звяртаюць увагу ўжо шмат гадоў.
Мае землякі ўжо змірыліся з адсутнасцю ў вёсцы Камбіната бытавога абслугоўвання (дабротны будынак некалькі год таму мясцовыя ўлады знеслі) і вулічнага асвятлення. Яны ўжо звыкліся з няякасна пакладзенымі тратуарамі, на якія патрачаны мільярды рублёў. А ў некаторых месцах імі проста немагчыма карыстацца.
Праблемы вяскоўцаў, пра якія я хачу расказаць, крыюцца ў якасці працы паштовага аддзялення і вясковай ашчаднай касы. Ужо колькі часу адзінае паштовае аддзяленне працуе з перабоямі, што вельмі нязручна для вяскоўцаў, асабліва жыхароў дзвюх дзесяткаў аддаленых вёсак.
А сітуацыя з ашчаднай касай выглядае проста анекдатычнай. Колькі год таму працаўнікі “Новай Друці” былі пераведзены на выплату заработнай платы праз банкаўскія пластыкавыя карткі. Але за гэтыя гады ў вёсцы не ўсталяваны ні банкамат, ні адладжана праца ашчадкасы, размешчанай у будынку пошты. Ашчадкаса працуе, як пажадае раённае кіраўніцтва банка, графік працы ўвесь час мяняецца. Ад трох раз на тыдзень (па чатыры гадзіны ў дзень) — да аднаго раза на тыдзень. А доўгі час каса была зусім зачынена. І каб атрымаць заробкі, або іншую паслугу, сотням працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, жыхарам аграгарадка і суседніх вёсак прыходзіцца ездзіць за два дзесяткі кіламетраў у раённы цэнтр.
Вось такі сацыяльны стандарт чынавенства прыдумала для вяскоўцаў.
Не на належным узроўні паказчыкі па наяўнасці і якасці сацыяльных стандартаў і ў іншых рэгіёнах краіны. У 2010 годзе КДК Беларусі адзначаў, што ва ўсіх абласцях краіны не дасягнуты неабходны ўзровень жыцця вяскоўцаў. З тае пары прайшло тры гады, а сітуацыя не палепшылася, а наадварот, стала яшчэ горшай.
Дык куды ж патрачаны дзесяткі мільярдаў долараў? І праўда, трэба, нарэшце, праверыць.
Таму перадаю Аляксандру Рыгоравічу і іншаму чынавенству прапанову сваіх землякоў, каб такую праверку распачаць менавіта з іх гаспадаркі — ААТ “Новая Друць” Бялыніцкага раёна. І яшчэ, мае землякі прасілі, каб інфармацыя аб выніках праверкі была даведзена ім на агульным сходзе працаўнікоў ААТ.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
Последние Комментарии