Мнения других авторов
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
Другие Мнения этого автора
- 07.02 // 13:37 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі вяровачцы не віцца… // Статья
- 21.12 // 13:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб дзейнасці беларускага ўраду і свінстве // Статья
- 23.11 // 13:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі… // Статья
- 26.10 // 12:25 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды??? // Статья
- 28.09 // 10:53 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Дарэфармаваліся… // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Прынцып дзейнасці КДК — «шмат рухаў, ды мала зрухаў»
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
24 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона. Адной з галоўных тэмаў, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, стала дзейнасць узначаленай Якабсонам рабочай групы па вывучэнню праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Старшыня КДК дакладаў кіраўніку дзяржавы, па якіх напрамках праводзіцца работа групы. Асноўныя высілкі, па яго словах, скіраваны на тое, каб скараціць затраты на жыллёва-камунальныя паслугі, у прыватнасці, бюджэтны складальнік за кошт больш рацыянальнага выкарыстання сродкаў».
«Мы там па многіх напрамках ідзём і прымаем шэраг мераў. Тады ўдзельная вага тых тарыфаў, якія плаціць насельніцтва, стане зусім іншай у агульным графіку. Гэта значыць мы не ідзём па шляху, што насельніцтва павінна плаціць больш, а наадварот — скарачэнне затрат», — сказаў Якабсон.
Ён адзначыў, што у сферы ЖКГ зараз прымаюцца меры па дыферэнцыяцыі аплаты, скасаванні пасярэдніцтва, змяненні структуры кіравання, пераліку норм і нарматываў на аказанне камунальных паслугаў, якія не пералічваліся з 2007 года. Работа па пераліку нарматываў павінна быць завершана да 1 мая.
Чытаючы, або слухаючы падобныя завярэнні старшыні такой сур’ёзнай, як падаецца на першы погляд, арганізацыі, грамадзяне нашай краіны і сапраўды могуць паверыць, што, нарэшце, у самы бліжэйшы час у сферы ЖКГ будзе наведзены парадак, і існуючаму бязмежжу чыноўнікаў прыйдзе канец.
Але ўчытаўшыся больш уважліва ў гэтыя словы, адразу ўсплывае ў памяці, што калісьці падобнае з вуснаў Якабсона ўжо гучала і не аднаразова.
Так, напрыклад, 30 мая 2012 года на паседжанні калегіі КДК ён адзначаў у сваім выступе аб шматлікіх фактах беспарадкаў і парушэнняў пры выкарыстанні дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў ЖКГ Мінска, што былі выяўлены па выніках работы за 2010-2011 гады. У 25 правераных са 182 дзеючых на той час арганізацый ЖКГ горада неабгрунтаваныя страты склалі 48 млрд. рублёў. Па разліках старшыні КДК, агульны памер страт толькі дзяржсродкаў па гораду склаў каля 120 млрд. рублёў.
На калегіі адзначалася яшчэ і тое, што ў Мінску не выконваюцца задачы па рэфармаванню галіны, прадугледжаныя Канцэпцыяй развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі на перыяд да 2015 года, зацверджанай пастановай урада ў 2003 годзе. Паводле заключэнняў КДК, гэта ў значнай ступені з’яўляецца прычынай адсутнасці ў горадзе дзейснай сістэмы кіравання і кантролю ў сферы ЖКГ.
З тае пары прайшло два гады.
За гэты час пастановай Савета міністраў № 97 ад 8 лютага 2013 года «Канцэпцыя развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года» ўжо прызнана страціўшай сілу.
А Якабсон усё яшчэ працягвае размову аб наяўнасці шматлікіх фактаў неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, толькі ўжо ў маштабе краіны.
Тое, што фінансавыя сродкі ў сферы ЖКГ расходваюцца, мякка кажучы, неэфектыўна, ведаюць у нашай краіне ўсе, ад малога да старога. Грамадзянам хацелась бы пачуць аб эфектыўных мерах КДК па недапушчэнні разбазарвання фінансаў, паляпшэнню якасці працы галіны і якасці камунальных паслугаў.
Як так склалася, што ў сферу ЖКГ распараджэннямі кіраўнікоў выканаўчых структураў рэгіёнаў былі перададзены некаторыя віды непрофільнай дзейнасці і шматлікія аб’екты непрофільнай маёмасці, утрыманне якіх абыходзіцца галіне ў сотні мільярдаў рублёў?
А гэтыя сродкі можна было б скіраваць на капітальны рамонт жылога фонду, рамонт абсталявання аб’ектаў ЖКГ, добраўпарадкаванне тэрыторый і т.д.
Толькі ў Магілёўскай вобласці на баланс арганізацый ЖКГ незаконна перададзена каля 200 непрофільных аб’ектаў, на ўтрыманне і абслугоўванне якіх за 2013 год камунальнікі патрацілі каля 9 млрд. рублёў. Бальшыня гэтых аб’ектаў была раней разрабавана, абсталяванне знікла ў невядомых накірунках.
А як, напрыклад, можна зразумець распараджэнне магілёўскіх уладаў аб неабходнасці набыцця гарадскім водаканалам цеплахода за 420 тыс. долараў для арганізацыі турыстычных водных маршрутаў, калі ў Магілёве існуе і рачны порт, і ўпраўленне спорту і турызму…
Гэтыя сотні тысяч долараў разам са сродкамі на ўтрыманне аб’екта, якія пры гэтым нават не акупляюцца, ляглі велізарным цяжарам на сабекошт паслугаў водаканала і, як след, на плечы гараджан.
А магілёўскія ўлады за кошт грамадзян адсправаздачыліся пра паспяховае стварэнне новай турыстычнай паслугі.
Пшыкам на сённяшні дзень сталася і чарговае рашэнне працоўнай групы па ЖКГ аб неабходнасці правядзення аблвыканкамамі да 1 красавіка 2014 года інвентарызацыі ўсіх непрофільных актываў, вызначэння парадку іх далейшага выкарыстання, крыніц фінансавання і парадку перадачы па адпаведных галінах для далейшага кіравання.
Пры, як падаецца на першы погляд, актыўнай дзейнасці працоўнай групы па ЖКГ і КДК у навядзенні парадку ў сферы ЖКГ, за апошнія гады не было практычна рэалізавана ніводнай іх прапановы, не было прынята юрыдычных захадаў для вызначэння і ліквідацыі прычынаў «неэфектыўнага» выкарыстання фінансавых сродкаў.
І, як можна заўважыць, Аляксандр Якабсон у сваіх справаздачах імкнецца маляваць толькі верхнюю, бачную частку «айсберга» фінансавых праблемаў ЖКГ, неабцяжарваючы сябе працай для паказу беларускім грамадзянам і кіраўніцтву дзяржавы яго значна большай «падводнай» часткі.
А каб паказаць гэтую «падводную» частку, неабходна напачатку задацца простым пытаннем. Чаму беларускім урадам прынята пастанова аб прызнанні Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2015 года як страціўшай сілу, і куды падзеліся шматмільярдныя, ў доларах, фінансавыя сродкі, што ўсе гэтыя гады скіроўваліся на выкананне разнастайных праграм з гэтай Канцэпцыі?
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева