Мнения других авторов
- 20.03 // 16:52 Алла Бобкова. ПОЛЕМИКА. Белорусское кино: было, будет ли? // Статья
- 19.03 // 14:16 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Платим двойной тариф и двойные налоги. Как это сделано? // Статья
- 18.03 // 19:00 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Подготовка к жесткой посадке // Статья
- 17.03 // 13:57 Владимир Ковалкин. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Хватит планировать в стиле «пол-палец-потолок» // Статья
- 16.03 // 10:31 Игорь Драко. СТРАСТИ. Какую часть туши русского медведя съест Беларусь? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 27.02 // 09:50 Аляксей Янукевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Вяртаньне ў Эўропу // Статья
- 21.11 // 16:40 Аляксей Янукевіч. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Беларусы не павінныя быць “жывым шчытом” Крамля // Статья
- 02.08 // 13:38 Аляксей Янукевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Альтэрнатыўны сцэнар будучыні // Статья
- 14.09 // 15:23 Аляксей Янукевіч. РЭФЕРЭНДУМ. Вярнуць сілу закону // Статья
- 19.08 // 13:27 Аляксей Янукевіч. РЭФЕРЭНДУМ. Плебісцыт і нацыянальныя інтарэсы // Статья
Мнение
Аляксей Янукевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Праз нацыянальны унівэрсітэт — да нацыянальнай ідэнтычнасьці
Аляксей Янукевіч. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя — кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю; вучыўся ў аспірантуры БДЭУ (2003-2004). Працаваў выкладчыкам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005). Сябра Партыі БНФ з 1996, сябра Сойму Партыі БНФ з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (2003-2009). Быў дэлегатам устаноўчага сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні (1999-2000). У 2009 г. абраны старшынём Партыі БНФ. У 2011 годзе пераабраны Старшынём партыі БНФ. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў — у 2004 і 2008. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года ўзначальваў выбарчы штаб Рыгора Кастусёва. |
Цяпер у гарадох Беларусі адбываюцца рэгіянальныя грамадзкія слуханьні па праблеме рэфармаваньня айчыннай сістэмы адукацыі, арганізаваныя ў межах ініцыятывы “Народны рэферэндум”. Прадстаўнікі ды экспэрты Партыі БНФ разам з калегамі з Руху “За Свабоду!” і кампаніі “Гавары праўду” разам з мясцовымі жыхарамі і адмыслоўцамі ў галіне народнай асьветы актыўна ўдзельнічаюць у гэтых дыскусіях.
Адным з пытаньняў, якое непазьбежна паўстае ў часе гэтых спрэчак, зьяўляецца патрэба рэфармаваньня вышэйшай школы праз наданьне айчынным установам адукацыі сапраўды нацыянальнага зьместу.
Насамрэч, унівэрсітэцкая адукацыя не павінная разглядацца як зьява, датычная выключна пытаньняў атрыманьня навучэнцамі пэўнага запасу ведаў ды навыкаў, дастатковага для пасьпяховага ўваходжаньня на рынак працы.
З пункту гледжаньня нацыянальных інтарэсаў унівэрсітэт як установа, што забясьпечвае важны этап сацыялізацыі асобы, ёсьць адным з прынцыпова важных элемэнтаў нацыянальнага будаўніцтва і фармаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці. Разам з пачатковай і сярэдняй адукацыяй, нацыянальнай царквой, войскам, бюракратыяй (то бок, ерархіяй дзяржаўнага чынавенства) унівэрсітэт фармуе нацыянальную эліту.
У гэтай сувязі варта адзначыць, што менавіта адсутнасьць нацыянальнай вышэйшай школы напачатку мінулага стагодьдзя (пачатковая беларуская адукацыя ў той ці іншай форме ўжо існавала) паставіла беларускі нацыянальны праект у няроўныя ўмовы з нацыянальнымі праектамі некаторых нашых суседзяў. У выніку значная частка беларускага нацыяналізму апынулася падпарадкаваная савецкаму праекту, што абумовіла цяперашнюю слабасьць нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў: савецкая вышэйшая адукацыя фармавала ў першую чаргу савецкую ідэнтычнасьць і імкнулася вырабіць з беларусаў прадстаўнікоў “новай гістарычнай супольнасьці” — савецкага народу. Савецкі пражэкт выявіўся няўстойлівым — але пасьпеў нанесьці шкоду беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Цяперашняя Рэспубліка Беларусь павінная ўлічыць гэты ўрок і ствараць сістэму адукацыі на нацыянальным падмурку. У тым ліку павінен быць створаны нацыянальны ўнівэрсітэт – беларускамоўны, сучасны, адаптаваны да патрэбаў як сучаснага рынку працы з улікам інтарэсаў беларускай эканомікі, але таксама арыентаваны на фармаваньне нацыянальна сьвядомага грамадзяніна-патрыёта. Пры гэтым пад нацыянальным унівэрсітэтам мы маем на ўвазе ня проста адну-адзіную навучальную ўстанову, але суцэльную сыстэму нацыянальнай вышэйшай школы як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.
На сёньня ў грамадзянаў Беларусі адсутнічае магчымасьць атрыманьня вышэйшай адукацыі на беларускай мове па пераважнай большасьці спецыяльнасьцяў, унівэрсітэты суцэльна зрусіфікаваныя. Гэта наносіць вялізарную шкоду беларускай нацыі і падрывае падмуркі беларускай дзяржаўнасьці. Нездарма кат беларускага народу Мураўёў казаў: "Што не дарабіў расейскі штык — даробіць руская школа". На жаль, нашыя ўніверсітэты цяпер хутчэй кіруюцца гэтым прынцыпам мураўёўшчыны, чым нацыянальнымі інтарэсамі сучаснай беларускай дзяржавы.
Мужнае змаганьне беларускіх бацькоў за магчымасьць атрыманьня іх дзецьмі пачатковай і сярэдняй адукацыі не будзе паспяховым, калі пасля гэтыя навучэнцы ня будуць мець магчымасьці працягваць адукацыю на роднай беларускай мове ў вышэйшых навучальных установах.
Фармаваньне і разьвіцьцё інтэлектуальнага патэнцыялу краіны БНФ лічыць адным з галоўных шляхоў пераадоленьня адставаньня Беларусі у розных сфэрах грамадскага жыцця. Толькі стварыўшы канкурэнтную інтэлектуальную вытворчасьць, Беларусь можа заняць пачэснае месьца ў сям’і вольных народаў Эўропы. У сувязі з гэтым стварэньне эфектыўнай, здольнай да хуткага самарэгуляваньня сыстэмы адукацыі зьяўляецца стратэгічнай агульнанацыянальнай задачаю.
Зыходным прынцыпам дзяржаўнай палітыкі адукацыі ёсьць права кожнага грамадзяніна свабодна разьвіваць сваю асобу, абіраць форму і месца вучобы, прафэсію згодна сваім здольнасьцям і схільнасьцям. Задачай гэтай палітыкі ёсьць выхаваньне людзей самастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, здольнымі забясьпечыць свае патрэбы і несьці адказнасьць у дэмакратычнай дзяржаве.
Першаю ўмоваю высокага ўзроўню выкладаньня ў сістэме адукацыі зьяўляецца аднаўленьне прэстыжу выкладчыцкай працы, адэкватна высокі ўзровень аплаты працы настаўнікаў і прафэсароў, які забясьпечваў бы ім высокі ўзровень жыцьця.
Сучасная мадэль нацыянальнай адукацыі павінна мець наступныя якасныя характарыстыкі:
— аптымальныя суадносіны дзяржаўнай і незалежнай сістэмы адукацыі, розных формаў і відаў установаў адукацыі: школы, вучэльні, ліцэі, гімназіі, каледжы, інстытуты, унівэрсітэты і г.д.;
— непарыўнасьць адукацыі, арганічнае ўзаемадзеяньне між яе рознымі ўзроўнямі: дашкольным, школьным, прафэсійна-тэхнічным, вышэйшым, падвышэньнем узроўню кваліфікацыі;
— захаваньне нацыянальна-культурных і рэгіянальных асаблівасьцяў пры адначасовым выкананьні дзяржаўных стандартаў адукацыі і адкрытасьці да дасягненьняў сусьветнай культуры;
— сістэма самакіраваньня ў вышэйшай школе і аўтаномія для ўніверсытэтаў, якая здольная забяспечыць паўнавартасныя акадэмічныя свабоды;
— шырокае разьвіццё сувязяў і супрацоўніцтва з замежнымі навуковымі установамі, у тым ліку абмен студэнтамі і навукоўцамі, інфармацыйнымі і навучальнымі праграмамі, кансультацыйнай і куратарскай дапамогі і г.д.
Прымусовае разьмеркаваньне выпускнікоў парушае правы чалавека і павінна быць адмененае.
Партыя БНФ выступае таксама за інтэграцыю беларускай вышэйшай школы ў агульнаэўрапейскую сыстэму ўнівэрсітэцкай адукацыі — гэтак званы Балонскі працэс. Рэфармаваньне нацыянальнай сыстэмы адукацыі павінна ажыцьцяўляцца з улікам неабходнасьці ўніфікацыі і гарманізацыі сыстэмы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Балонскай дэклярацыі. Гэта дазволіць Беларусі далучыцца да адзінай агульнаэўрапэйскай прасторы вышэйшай адукацыі, што дасьць магчымасьць студэнтам паўнавартасна ўдзельнічаць у праграмах акадэмічнага абмену, павысіць доступ да якаснай вышэйшай адукацыі, створыць магчымасьці для пасьпяховага працаўладкаваньня на падставе ўніфікаванай эўрапэйскай сыстэмы кваліфікацыяў, дыплёмаў ды навуковых ступеняў, дасьць імпульс развіцьцю нацыянальнай прафэсійнай адукацыі, будзе спрыяць шырэйшыму супрацоўніцтву беларускіх універсітэтаў з замежнымі калегамі.
Эўрапейская паводле формы і нацыянальная паводле зьместу сістэма адукацыі — вось мадэль, за якую выступае Партыя БНФ. І нацыянальная вышэйшая школа, нацыянальны ўніверсітэт ёсьць прынцыпова важным кампанентам гэтай мадэлі.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии