Мнения других авторов
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
Другие Мнения этого автора
- 23.02 // 12:44 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. “Рускі я! Рускі!” // Статья
- 15.12 // 14:07 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Даўбешкай па экране // Статья
- 13.09 // 13:15 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Заложнікі // Статья
- 13.07 // 13:47 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Чаму не сябруюць транспартнікі з дарожнікамі // Статья
- 24.03 // 18:52 Галіна Каржанеўская. ВЫБАРЫ. Жаданы працэнт дасягнуты! // Статья
Мнение
Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. А-у-у, сантэхнікі! Дзе вы?
Галіна Каржанеўская. Нарадзілася на Случчыне ў сям’і аграномаў. З бацькамі пераехала ў Лагойскі раён, дзе некаторы час настаўнічала пасля заканчэння БДУ (філфак). З 1981 г. жыве ў Мінску. Працавала на рэспубліканскім тэлебачанні і шмат гадоў — у газеце “Літаратура і мастацтва”. Паэт, крытык, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. |
Жыллёва-камунальная гаспадарка, як карабель з прабоінай, няўхільна апускаецца на дно. У канцы 90-х, ды і пазней, ЖЭСы былі месцам, дзе кіпела жыццё. Быў звыклым шоргат мятлы ў двары. Можна было без праблем выклікаць электрыка, столяра, сантэхніка. Прэтэнзій да іх і тады хапала — у сэнсе якасці і тэрмінаў; занадта многім патрэбна камунальная служба, а кваліфікацыя кадраў заўжды была слабым месцам галіны.
У непрэстыжнай працы меліся ільготы і выгоды. На гэтым і выязджалі шмат гадоў. Сённяшняя рэформа ЖКГ праходзіць без розгаласу. Сэнс яе ў тым, што з мосціка тонучага карабля вырашана зняць капітанаў. І сапраўды: што яны цяпер могуць, калі няма каго паслаць прыбраць кучу смецця, калі трэба тыднямі чакаць грузавой машыны са ЖРЭА, каб звезла выкінутае ламачча ад дамоў.
Але ад скарачэння дырэктараў, юрыстаў і бухгалтараў не прыбавіцца тэхнічных супрацоўнікаў, бо прыбаўка к зарплатам не прадугледжана. Скаргаў ад насельніцтва робіцца ўсё болей, гарачыя лініі нічога не вырашаюць, а толькі дазваляюць людзям выпусціць пару.Зойдзеш у свой ЖЭС — пуста і ціха, як на могілках.
Звярнулася з грамадскім клопатам: на дзіцячай пляцоўцы прагніў круг, на якім круццяцца малыя. Наіўная! Я думала, што хаця б дзеля падрастаючага пакалення прыйдзе сталяр і заменіць пару дошак. Куды там! Сістэма яшчэ тая: перш выберацца майстар, каб упэўніцца, што неабходны рамонт; потым яны напішуць у ЖРЭА, каб ім выдзелілі матэрыял. К таму часу згубіцца мая заяўка ці, не выключана, памяняецца майстар. Так і вясна прыйдзе. За шмат гадоў дзе папсаваны, дзе пагнілі ад вільгаці лаўкі на дварах. Такая ж сітуацыя з дзвярамі на пажарных лесвіцах. Адным словам — спраў нямерана. І хто іх будзе рабіць?
З кожным годам усё цяжэй пачынаецца ў сталіцы ацяпляльны сезон. Прэса паабяцала цяпло 17-18. Чакаем. Цікавімся ў сяброў і знаёмых: ці падключылі? Пашанцавала жыхарам Маскоўскага і Кастрычніцкага раёнаў Мінска, аператыўна далі цяпло ў кватэры ў мікрараёне Сухарава. У той частцы Фрунзенскага раёна, за які адказвае ЖРЭА-2, ужо мала хто і тузаецца: усе разумеюць марнасць наскокаў і патуг. Дыспетчар на званкі нецярплівых адказвае: “Хлопцы пайшлі ў … дом ”.
Чатыры разы на дзень выводжу сабаку — і ніводнага разу не бачыла “хлопцаў” у спяцоўках, каторыя кожны год на пачатку сезона шпарка крочылі па тэрыторыі, праводзячы “разваздушку”. У ЖЭС-66 памяняліся дыспетчары: старыя не вытрымалі скаргаў і прэтэнзій насельніцтва. Новая таксама кажа, што тут, відаць, не затрымаецца.
Жыллёва-камунальную гаспадарку збіраюцца не то “аптымізаваць”, не то проста “страсянуць”. Насамрэч усё можа звесціся да банальнай эканоміі дзяржаўных сродкаў.
Ну эканомце на чым іншым! На гаспадарчай службе, як і на ахове здароўя, эканоміць грэх. Хворыя і старыя цяжка пераносяць холад у кватэрах. І, як назло, пасыпаў першы сняжок. Так і да замярзання трубаў можна дацягнуць… Які сэнс гаварыць аб стварэнні нейкіх альтэрнатыўных структур, калі дзяржаўную не здолелі захаваць і ўтрымаць на плаву?
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева