Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. ВЫБАРЫ. Збанкрутаваны Ідал ці вечныя нацыянальныя каштоўнасці

 

Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Працэс выбараў прэзыдэнта можа стаць добрым шансам для прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння.


Першы этап

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзыдэнты — вельмі эфектыўны сродак стварэння выбару ў свядомасці грамадзянаў. Ён дае шанец прыхільнікам Адраджэння беларушчыны дайсці да кожнага чалавека.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзыдэнты можна ісці адразу за некалькіх кандыдатаў, якія цьвёрда стаяць па пазіцыях Адраджэння. Іх можа быць і дзесяць, і два дзесяткі. Галоўнае — адна ідэйная платформа.

Галоўнае, што не мусіць быць адным — адзіны кандыдат. Бо гэта шлях да ідалаізацыі выбараў з боку апазыцыйных сілаў і цалкам барацьба па дыктатарскіх правілах: змаганне за тое, чыя цудатворнасьць бальш цудадзейная.

Збор подпісаў мусіць ісці пад трымя сцягамі:

1. бел-чырвона-белым;
2. Эўразьвязу;
3. ЗША

Чаму?

Бел-чырвона-белы — сімвал Хрыста: белы колер — чысціня Хрыстовай душы, Чырвоны — кроў пралітая Боскім Сынам за грахі людзей.

Паглядзіце на тэлеэкран падчас трансляцыі галоўных релігійных святаў. Праваслаўныя святары выходзяць да вернікаў у строях з бел-чырвона-белымі стужкамі.

Інтэграцыя з краінамі Эўразьвязу і ЗША сёння ні ў воднага нармальнага жыхара не выклікае сумневаў.

Жыхары нашых гарадоў ды вёсак даўно правялі свой рэферэндум наконт інтэграцыі з цывілізацыяй і галасуюць кожны дзень: абсалютная бальшыня нашых людзей езьдзіць на аўто з ЭЗ і ЗША, калі робіць рамонт у доме, дык — эўрарамонт, а не рамонт па эўразійску.

Прычым, калі падлічыць наяўнасьць аўто ў супрацоўнікаў сілавых структураў, дык у іх працэнт прыхільнікаў аўто з ЗША і Эўразьвязу будзе самы большы па рэспубліцы. Як кажуць у народзе: у іх губа — не дура…

А сам Уладар прэзыдэнства таксама гойсае на эўрапейскіх аўто.

Герб Пагоня таксама мусіць стаць сімвалам пікетаў за збор подпісаў за кандыдата Адраджэнца.

Тыя з кандыдатаў, якія не хочуць ісці публічна пад гэтымі трымя сцягамі і гербам Пагоня, мусяць быць выключаныя з каманды нацыянальных кандыдатаў і апазыцыі. Спроба хітраваць, казаць, ці намякаць што імпульсы дэмакратыі заўжды прыходзілі ў Беларусь з Масквы — гэта тэст на апазыцыйнасьць і на прыхільнасьць нацыянальным каштоўнасьцям.

Хто з шэрагаў апазыцыі адмаўляецца ў працэссе выбараў ад трох сцягоў, Пагоні і кірункаў інтэграцыі да каштоўнасцяў цывілізацыі каштоўнасцяў, цураецца плятформы нацыянальнага Адраджэння, той палітычны воўк — драпежнік у апазыцыйнай скуры, паляўнічы за прэзыдэнскай пасадай, які з’есць нацыянальныя каштоўнасці дзеля прыхільнасці Масквы. Такі палітык — траянскі конь у апазыцыйнай абалонцы, які шпарчэй за Лукашэнку здасьць Незалежнасьць Беларусі.

Такім чынам збор подпісаў у пікетах мусіць праходзіць пад трымя сцягамі і Пагоняй.

Кожнаму, хто паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзыдэнты абаронцу нацыянальных каштоўнасьцяў, дарыцца маленькі флагшток з трымя сцяжкамі, дорыцца тэкст “Народнага рэферэндума”. А таксама дорыцца аркуш паперы са старажытным арнаментам. Прычым па жаданні падпісанта гэта можа быць арнамент, які сімвалізуе ці Ладу ў ружах — сімвал прыгажосці і кахання, ці голуб і галубка — сімвал кахання, ці ўзор жыцця.


Гэтых сімвалаў-арнаментаў — дзесяткі, і ў пікетчыкаў яны ўсе мусяць быць, каб адорыць прыхільнікаў. (глядзі яшчэ) 

Шэраг пікетаў мусяць стаць канцэртнымі пляцоўкамі для нашых вядомых спевакоў. Іх можна запісаць у групы зборшыкаў подпісаў, вядома ж па іх жаданні, каб абараніць ад рэпрэсіяў.

Любыя рэпрэсыі сілавікоў супраць пікетчыкаў, сцягоў, друкаваных матэр’ялаў аўтаматычна азначаюць нагоду для зняцця з выбараў і іхняй адзнакі, як адсутнасці ўмоў для выбараў.


Другі этап

Мусіць стаць вылучэнне кандыдатаў у выбарчыя камісіі. Відавочна, што ў камісыі трапяць меньш за адзін працэнт прапанаваных кандыдатаў, што дае падставу сыходзіць з выбараў.

Калі ўлічыць неверагоднае — стоадсоткавую адсутнасьць рэпрэсіяў супроць зборшчыкаў подпісаў, сцягоў і ўключэнне ў выбарчыя камісыі ўсіх прапанаваных, тады трэба ісці на радыё і тэлеэфір.


Трэці этап

У тэлестудыі ставіць перад сабой тры сцягі і герб Пагоня.

Калі арганізатары тэлезапісу выступу паставяць умовы запісу без трох сцягоў і герба Пагоня — не саступаць!

Маю досвед такой перамогі падчас выбараў у парламент. Я апынўся адзіным сярод усіх кандыдатаў, хто выступіў з флагштокам з трымя сцягамі. А перад гэтым выйграў бітву ў студыі з гаспадарамі-арганізатарамі за права выступаць па БТ з “незарегістраванай сімволікай” ды сцягамі ЗША і Эўразьвязу.

У выпадку катэгарычнай адмовы арганізатараў ад запісу, можна адмовіцца пакідаць студыю, хай выносяць!

Пасьля чаго зрабіць свой запіс і перадаць яго ўсім незалежным інтэрнэт-рэсурсам, СМІ і выставіць на ютуб. Хай увесь свет глядзіць на ўзор дэмакратыі па-беларуску. Але такія запісы трэба зрабіць, нават загадзя і выстаўляць у інтэрнэт-прастору адразу з пачаткам збору подпісаў ды раздаваць падпісантам за вылучэнне кружэлкі з запісамі.

Галоўнае падчас гэтых этапаў выбараў — данясенне сваіх каштоўнасцяў да грамадзянаў і супрацьпастаўленне іх сацыяльнаму ідалу.

Ён на сёння трапіў у псіхалагічна-палітыную пастку.

Абяцаны ім рост зарабокаў да 1000 даляраў праваліўся.

Абяцаны плён ад эўразійскага хаўрусу абярнуўся агромністым уронам, пра які рэгулярна публічна цвердзяць ягоныя ж міністры.

Праўкі ў закон аб вайсковым становішчы ў звяз з удзелам у АДКБ паставіла на мяжу вайны нашу Рэспубліку.

Барацьба з карупцыяй дала процьму фактаў пра гадаваньне карупцыянераў у прэзыдэнскім палітычным “парніку”.

Лёс Лукашэнкі падчас гэтых выбараў — тоесны лёсу Гарбачова, гэта статусы “балбатуна” і “слабака”.

Лёс кандыдатаў ад сапраўднай апацыцыі: статус Абаронцаў, Выратавальнікаў і Стваральнікаў новых каштоўнасцяў і новай дзяржавы.

Але ж і яшчэ — лёс Дасціпных Зухаў.

Ён можа правіцца падчас акцыяў смехавой іроніі і смехавой агрэсіі, але ж гэта — асобная гаворка, бо тут няма месца.

Парасткі стваральных вобразаў лідараў апазыцыі абавязкова дадуць усходы ў сьвядомасці людзей. А гэта і ёсьць сапраўдная перамога ў выбарах.

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 3.50 (всего оценок: 10)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Не вызывает доверия(
  • нагадвае сцёб, а заканчэнне такі не. ніхт ферштеен (
  • Клевейшее светопреставление за последние "ах как там лет"!))) Написано реально круто, да простят мне мой французский местные обыватели)