Мнения других авторов
- 06.08 // 12:51 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Учимся читать // Статья
- 05.08 // 16:49 Дмитрий Растаев. В РИФМЕ ВРЕМЕНИ. О чем говорить с Некляевым? // Статья
- 05.08 // 11:19 Дмитрий Маркушевский. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Дело о 5% // Статья
- 04.08 // 20:08 Владимир Некляев. ПРАВДА. О чем разговаривать с Лукашенко // Статья
- 04.08 // 12:46 Ірына Вештард. ПРАВА ВЫБАРУ. У чаканні дэжавю // Статья
Другие Мнения этого автора
- 23.02 // 12:44 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. “Рускі я! Рускі!” // Статья
- 15.12 // 14:07 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Даўбешкай па экране // Статья
- 25.10 // 12:03 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. А-у-у, сантэхнікі! Дзе вы? // Статья
- 13.09 // 13:15 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Заложнікі // Статья
- 13.07 // 13:47 Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Чаму не сябруюць транспартнікі з дарожнікамі // Статья
Мнение
Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. Дзікі мак, або Гісторыя з жыцця глыбінкі
Галіна Каржанеўская. Нарадзілася на Случчыне ў сям’і аграномаў. З бацькамі пераехала ў Лагойскі раён, дзе некаторы час настаўнічала пасля заканчэння БДУ (філфак). З 1981 г. жыве ў Мінску. Працавала на рэспубліканскім тэлебачанні і ў газеце “Літаратура і мастацтва”. Паэт, крытык, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. |
Патэлефанавала жыхарка горада Глыбокае (яна прасіла яе імя не называць) і распавяла наступную гісторыю.
На няўдобіцы бліз яе дома вырас дзікі мак, тры ўсяго калівы. І як толькі выгледзела іх пільнае міліцэйскае вока! Кветкі ж далекавата ад вуліцы.
З’яўляюцца два стражы парадку. Так і так, будзем складаць акт і штрафаваць вас. Давайце пашпарт. Яна свой пашпарт не падала, а шпурнула. Нервы якія ўжо? 76 стукнула. Рукі трасуцца, сэрца трасецца, збіралася нават “хуткую” выклікаць…
А яны пішуць і дапытваюцца, пішуць і дапытваюцца… У 15 месцах мо распісалася і так зразумела, што абышлася малой крывёю — штрафу не будзе.
А як сышлі змагары з наркатою, жанчына скеміла: ага, макі тут ні пры чым! Яны ж з мужам (царства яму Нябеснае) не раз збіралі подпісы, у турмы пісалі зняволеным. Канверт з партыйнай газеткай штомесяц прыходзіць на ягонае імя.
Канчатковае праясненне адбылося ў галаве, калі ўспомніла пра блізкія выбары. Прэзідэнцкія заўсёды пачынаюцца з таго, што выяўляюць і запалохваюць “ворагаў народа”. А яна хто для ўлады? Вораг і ёсць.
Бабуля ўсплакнула ад перанесенага стрэсу, пайшла і вырвала тыя кветкі-самасейкі. І вырашыла, што ад газеткі на ўсялякі выпадак адмовіцца. Каб не пасадзілі на старасці гадоў.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы |
Последние Комментарии