Другие материалы рубрики «Политика»
-
Оппозиция решила ударить по Лукашенко гендером
В медиапространстве тут же устроили виртуальное дефиле вероятных претенденток на бросание дамской перчатки бессменному президенту… -
ЦИК призвал оппозицию поактивнее готовиться к президентским выборам
Действующая белорусская власть активно работают над подготовкой к выборам, чего не скажешь об оппозиции...
- Лидия Ермошина и Светлана Кацубо поедут на выборы в Казахстан
- Лидия Ермошина уехала в Узбекистан наблюдать за выборами
- Президент Латвии готов встретиться с Лукашенко на саммите Восточного партнерства в Риге
- Мясникович пообещал президенту Туркменистана два беспилотных комплекса
- «Народный референдум» может выдвинуть кандидатом в президенты женщину
- Лукашенко о ЕАЭС: негативные темпы накапливаются, нас это настораживает
- Принятие конституции, 1994 год
- Глава МИД: Беларусь поддерживает ОБСЕ по сохранению безопасности
- В Минске прошли переговоры глав внешнеполитических ведомств Беларуси и КНДР
- Лукашенко требует держать спецназовцев в тонусе
Политика
Віталь Рымашэўскі: перачытайце тое, што я казаў да 19 снежня
Былы кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які 1 студзеня быў вызвалены з СІЗА КДБ пад падпіску ад нявыездзе, пад ціскам супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі быў вымушаны адмяніць сваю сённяшнюю прэс-канферэнцыю. Рымашэўскага папярэдзілі, што яму лепей трымаць язык за зубамі, калі ён не хоча зноў апынуцца за кратамі. Але палітык адказаў на некалькі пытанняў партыйнай прэс-службы.
— Што вы можаце паведаміць пра абставіны вашага вызвалення, дакладней, змены меры стрымання?
— Па-першае, сёння, 4 студзеня, ў 11 гадзін павінна была адбыцца мая прэс-канферэнцыя на гэты конт. Але ўчора, пасля таго, як я даў некалькі каментароў для “Нашай нівы”, мяне выклікалі ў КДБ і паведамілі, што мая прэс-канферэнцыя будзе разглядацца як парушэнне падпіскі аб неразгалошванні тайны следства. І што ў любым выпадку правесці яе мне не дадуць, а мая мера стрымання ў любы момант можа быць зноў заменена на знаходжанне пад вартай.
Па-другое, я не лічу сябе на свабодзе, пакуль у зняволенні знаходзяцца мае сябры і паплечнікі, іншыя кандыдаты. І я, як магу, буду спрыяць іх вызваленню.
Я дзякую ўсім, хто праявіў сваю салідарнасць з намі, хто выказаў сваю падтрымку. Я быў здзіўлены, колькі людзей перажывала за мяне, малілася, выказвала словы падтрымкі маёй сям’і. Гэта быў для мяне прыемны сюрпрыз.
— А што вы можаце сказаць пра змест запіскі на імя кіраўніка дзяржавы?
— Я сапраўды пісаў такую запіску, але, на жаль, пра яе змест паведаміць не магу, паколькі я даў падпіску аб неразгалошванні тайны следства. Магу толькі запэўніць, што нічога такога, што магло б пашкодзіць іншым, я ў ёй не пісаў.
— Якія вашы далейшыя планы?
— Цяжка казаць пра нейкія планы ў маім становішчы. Я буду рабіць усё, каб дабівацца вызвалення іншых затрыманых па гэтай справе. Сваё вызваленне я расцэньваю, як маленькі шанец, як першы крок уладаў.
— А што вы можаце патлумачыць тым, хто ў сваіх каментарах называе вас здраднікам?
— Мая пазіцыя, нягледзячы ні на што, застаецца нязменнай. Хай перачытаюць тое, што я казаў да 19 снежня.
Усім сваім зламыснікам я кажу — не радуйцеся, а паплечнікам — не турбуйцеся, мая пазіцыя засталася нязменнай, яна такая, якая была да 19 снежня, 19 снежня і пасля 19 снежня. Такая яна застаецца і зараз, і ніякія тлумачальныя лісты яе не зменяць. Я зараз не магу агучваць шмат якія рэчы, тым не менш яшчэ раз падкрэсліваю, што мая пазіцыя застаецца ранейшай, такой, што была агучаная падчас выбарчай кампаніі.
Последние Комментарии