Другие материалы рубрики «Политика»
-
Свой путь Беларуси ведет в исторический тупик
Московские дотации помогают белорусским правящим кругам удерживать власть, но угрозы стране нарастают… -
Кремль готов ответить НАТО с белорусского плацдарма
С-400, поставленные в районе Беловежской пущи, смогут сбивать американские противоракеты над польской территорией…
- Замглавы МИД встретилась с послом Ирландии в Беларуси
- Лукашенко видит Мозамбик одной из опорных точек для Беларуси в Африке
- Белорусский и хорватский дипломаты обсудили перспективы сотрудничества двух стран
- Лукашенко хотел бы, чтобы Хабаровский край нарастил объем импорта белорусских товаров
- Решается вопрос о депортации из Египта 68-летней белоруски
- Хроника правления Александра Лукашенко. 20 лет у власти
- Лукашенко: с нами все считаются!
- «Вопрос недели». Сколько еще Лукашенко будет у власти?
- Документальный фильм «Александр Лукашенко. Первые сто дней президентства»
- «Лучше быть диктатором, чем голубым». Лучшие афоризмы Лукашенко за 20 лет
Политика
Аляксандру Мілінкевічу ў польскім Уроцлаве зрабілі аперацыю
24 верасня лідару руху “За свабоду” Аляксандру Мілінкевічу зрабілі аперацыю.
Хірургічнае ўмяшальніцтва спатрэбілася, каб пазбавіцца ад наступстваў спартовай траўмы. Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч быў чэмпіёнам БССР па баскетболе. А ў 1996-1997 гадах прэзідэнтам баскетбольнага клуба “Гродна-93”, шматразовага чэмпіёна ўжо незалежнай Беларусі.
Аперацыю зрабілі на тазасцёгнавым суставе (гаворка пра замену яго частак). Аналагічную аперацыю палітыку рабілі чатыры гады таму, толькі на іншай назе.
“Мы не робім таямніцы са стану здароўя лідара арганізацыі. Гэта нармальная рэч у дэмакратыях датычна і кіраўніка краіны, і астатніх публічных палітыкаў. Я ўжо гаварыў з Аляксандрам Мілінкевічам пасля аперацыі. Пачуваецца ён добра. Праз пяць дзён яго выпішуць са шпіталю ў польскім Уроцлаве. Рэабілітацыя пасля аперацыі будзе адбывацца ў Беларусі — у прыватнасці, у Брэсце”, — распавёў Pyx.by першы намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.
З актыўнага палітычнага жыцця лідар руху выпадзе на некалькі месяцаў. Але, па словах, Губарэвіча, на дзейнасці арганізацыі гэта істотна не адаб’ецца: “Рух “За свабоду” за пяць год прайшоў шлях ад структуры, створанай шмат у чым пад персону, да паўнавартаснай арганізацыі з доўгатэрміновымі маштабнымі мэтамі. Цяпер мы канцэнтруемся на “Народнай праграме”, ініцыятыве “Народны рэферэндум” і кампаніі па назіранні на мясцовых выбарах “Права выбару”.
Да ўсяго, адзначае Юрась Губарэвіч, аперацыя зроблена ў палітычнае міжсезонне — яна дазволіць Аляксандру Мілінкевічу быць у форме напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў-2015.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева