Другие материалы рубрики «Общество»
-
Байнет шутит: как наклонить белорусов
Белорусские товары выглядят не так уж и безнадежно, если за их продвижение берутся профессионалы... -
Посуточную аренду квартир пока не запрещают
Председатель МНС заявил, что министерство не вносило предложений о запрете сдачи квартир на сутки…
- Заказник Ельня планирует в разы увеличить поток посетителей
- Музей истории пожарной службы открылся в Могилеве
- Более 100 тысяч верующих белорусов поклонились иконе с частицей мощей преподобного Сергия Радонежского
- Лукашенко выразил соболезнование в связи с катастрофой пассажирского самолета в Мали
- За месяц пенсии в Беларуси уменьшались на 1,2%
- «Вопрос недели». Боитесь ли вы армии, которой будут командовать неучи?
- Уличный опрос. Зачем белорусы вешают на свои машины российские флажки?
- Чтобы поклониться мощам Сергия Радонежского, минчане стоят в очередях
- Алесь Беляцкий презентовал «тюремную» книгу
- Аудиослайдшоу. 20 лет «жуткой любви»
Общество
Адбыўся ўстаноўчы сход Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
7 лютага адбыўся ўстаноўчы сход Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў, падчас якога быў зацьверджаны статут асацыяцыі і прынятыя іншыя неабходныя для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі дакумэнты.
Заснавальнікамі выступілі шэраг грамадзкіх арганізацый рознага накірунку дзейнасьці з усёй Беларусі. У прыватнасьці, Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне «Беларускі Хэльсынскі камітэт», грамадзкае аб’яднанне «Цэнтар па правах чалавека», гарадское грамадзкае аб'яднаньне «Цэнтар «Супольнасьць», грамадзкае аб’яднанне шматдзетных сем’яў Верхнядзьвінскага раёну «Сям’я» ды іншыя.
У рабочую групу Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў былі абраныя вядомыя ў трэцім сэктары Беларусі асобы: Алег Гулак, Алесь Бяляцкі, Віталь Васількоў, Вацлаў Арэшка і Сяргей Мацкевіч.
Cяргей Мацкевіч, сябра аргкамітэту па стварэньні Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў, адзначыў, што асацыяцыя мае на мэце аб’яднаць арганізацыі трэцяга сэктару краіны. «Як толькі нашая асацыяцыя будзе зарэгістравана, мы запросім іншыя грамадзкія аб’яднаньні далучыцца. Усе сябры будуць мець аднолькавыя правы, таму неістотна колькі арганізацый выступілі заснавальнікамі», — падкрэсьліў Сяргей Мацкевіч.
Плянуецца, што пасьля рэгістрацыі Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў распачне шэраг грамадзкіх кампаній, будзе і надалей каардынаваць супольныя дзеяньні грамадзкіх арганізацыяў. «Павялічыўшы колькасьць сябраў, мы зьбіраемся стаць своеасаблівым «рупарам» няўрадавых арганізацый, пляцоўкай, дзе арганізацыі могуць заявіць пра сябе, а ўсе зацікаўленыя — атрымаць інфармацыю аб стане трэцяга сэктару», — заявіў Сяргей Мацкевіч.
Гэта ужо не першая спроба зарэгістраваць Асамблею. Дакумэнты на рэгістрацыю падавалі ў Міністэрства юстыцыі яшчэ ў 2002 годзе, адмову ініцыятары стварэньня саюзу атрымалі праз паўтара гады. Прычынай адмовы было тое, што на момант разгляду дакументаў некаторыя з арганізацыяў-заснавальнікаў былі ліквідаваныя ў прымусовым парадку па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі.
Усяго ў Беларусі на пачатак 2009 году зарэгістравана 22 асацыяцый грамадзкіх аб’яднаньняў, летась было зарэгістравана тры зь іх.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева