Общество

Па мінскіх слядах забойцы амерыканскага прэзідэнта

 

13 кастрычніка ў сталічнай кнігарні "Логвінаў" адбылася прэзентацыя новай кнігі дырэктара Беларускай службы "Радыё Свабода" Аляксандра Лукашука "След матылька. Освальд у Мінску", якая выйшла ў серыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе".

Кніга "След матылька. Освальд у Мінску" — фрагмент з жыцця грамадзяніна Амерыкі Лі Харві Освальда, імя якога стала сусветна вядомым у 1963 годзе, калі яму было прад`яўлена абвінавачанне ў забойстве 35-га прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. У кнізе Лукашука апісаны перыяд з 1960 па 1962 год, калі Освальд жыў у Мінску.

"Мая кніга не пра гісторыю Освальда. Пра гісторыю Освальда выдадзена больш за 4 мільёны дакументаў. Матэрыялы па справе Освальда — самая вялікая па аб`ёме крымінальная справа ў гісторыі чалавецтва. Яна даследавана так, як ні адно злачынства ніколі не даследавалася. Мая кніга, вядома, не пра гэта. Мая кніга — пра час, пра Мінск… Пра тое, як месца і вопыт, які чалавек атрымлівае ў гэтым месцы, можа паўплываць на яго дзеянні, учынкі і паводзіны. Вось пра сувязь такіх рэчаў і напісана кніга. Ну, і пра карму Мінска", — расказаў Лукашук.

Паводле яго слоў, мінскі дзённік Освальда трапіў да яго ў рукі ў 1989 годзе ў Амерыцы. Тады ж ён яго пераклаў і выдаў у Мінску накладам 400 тысяч асобнікаў.

"Журналістыка мяне ў гэтай справе мала цікавіла, мяне цікавіла тайна мінулага, роля чалавека, месца і часу... Уся гэта сімфонія, якая гучыць у мінулым. Адчуць яе, убачыць і паспрабаваць уставіць у кнігу — вось такая паэтычная задача стаяла", — прызнаўся аўтар БелаПАН.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 3)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева