Другие материалы рубрики «Общество»
-
Россия и Беларусь готовятся создать новый ЗРК
Организации российского ВПК все чаще хотят использовать научно-технический потенциал предприятий белорусского оборонного комплекса... -
В alma mater президента Беларуси объединяют факультеты и сокращают преподавателей
В Могилевском государственном университете им. Кулешова уже не первый год недобирают студентов...
- Сайт для фотожалоб горожан может появиться в Минске уже в этом году
- Мингорисполком — чиновникам: читайте газеты и реагируйте
- В Минском районе выделен участок под новое кладбище
- В консульстве Польши принимать документы на визу будут больше сотрудников
- Синоптики обещают погожие выходные
- Фотослайдшоу. Май-2015 в объективе корреспондентов БелаПАН
- Что белорусам запрещено хранить дома?
- Хроники заБеларусь. Лукашенко уже переизбран
- Кобрин на один день стал белорусской столицей игрушек
- Процессия Божьего Тела в центре Минска
Общество
Хто будзе паласкаць вусы прэзідэнта?
Кампанія «Праўны пераклад» днямі выпусціла першы слоўнік прыкольнага беларускага слэнгу, з дапамогай якога можна навучыцца арыгінальна лаяцца, ці прыгожа жартаваць.
Слоўнік выкладзены ў інтэрнэце, і з цягам часу будзе папаўняцца новымі артыкуламі. Як пазначыў дырэктар «Праўнага перакладу» Аляксей Нарэйка, стваральнікі слоўніка нават не планавалі выпускаць яго ў друкаваным выглядзе.
«Ён прызначаўся моладзі, у якой мозг яшчэ здольны ўспрымаць гумар, таму ў электроннай форме ён будзе для іх зручнейшы», — лічыць Нарэйка.
Да таго ж, папаўняць слоўнік, на яго думку, у электронным выглядзе будзе лягчэй.
Па падліках Нарэйкі, слоўнік уключае «пару-тройку тысяч словаў і выразаў», але дакладную колькасць аўтар назваць не змог, таму што некаторыя артыкулы, акрамя асноўнай дэфініцыі могуць ўключаць два-тры дзесяткі сінонімаў.
«Моладзевы слэнг — гэта даволі вузкая сфера, дынамічная, таму тут можна было напісать слоўнік разоў у 10 большы, але ён не быў бы прыкольным. Мы выбіралі толькі прыкольныя выразы», — адзначае дырэктар «Праўнага перакладу».
Спробы стварыць слоўнік слэнгу, па яго словах, былі і раней. «Але менавіта беларускі слоўнік і менавіта прыкольнага слэнгу мы зрабілі першымі», — адзначыў адзін з яго аўтараў.
Над слоўнікам працавалі тры чалавекі, і каб скласці яго, спатрэбілася каля трох месяцаў.
«Мы вывучылі ўсе крыніцы, апыталі ўсіх знаёмых, якія маглі дапамагчы. Як лінгвісты мы павінны былі вылучыць словы, якія з’яўляюцца чыста беларускімі або з’явіліся на беларускай глебе, аддзяліць іх ад калькаў з рускай і англійскай моваў, ад крымінальных жаргонаў, якія не маюць нічога агульнага са слэнгам», — адзначыў Нарэйка.
Осноўнымі крыніцамі для пошуку прыкольных выразаў сталі сацыяльная сетка «ВКонтакте», сайт гісторыка-краязнаўчага таварыства «Этна», невялічкі слоўнік сэксуальных і любоўных паняццяў ад газеты «Наша ніва», суполка «Беларуская мова» у ЖЖ, слоўнік-дэтэктыў «Крывіцкі лексыкон» Юрыя Пацюпы, старонкі slounik.org, pravapis.org і інш. Складальнікі слоўніка звярнуліся такасама і да мастацкай літаратуры — напрыклад, твора «Словы матчыны з Вушаччыны» (кніга «Здубавецьця») Рыгора Барадуліна.
Каля 10% зместу слоўніка стваральнікі адшукалі сярод знаёмых, проста апытаўшы іх наконт ведання прыкольных беларускіх выразаў.
«Але апытанні не далі шмат вынікаў, таму што колькасць сяброў і знаёмых абмежаваная і на яе нельга спадзявацца як на асноўную крыніцу», — кажа Аляксей Нарэйка. Ён адзначыў, што 90% слоўніку склалі словы, якія супрацоўнікі знайшлі ў інтэрнэце ці атрымалі па пошце.
У слоўніку можна насамрэч знайсці шмат цікавых словаў. Напрыклад, выраз «паласкаць вусы» азначае «абмяркоўваць дзеянні прэзідэнта РБ», «жыць як у прэзерватыве» — нецікава і абмежавана праводзіць сваё жыццё, «пачаць бі-бі-сі» — пляткарыць, «сэканд-хэнд» — жанаты мужчына, «мастурбота» — тое, што жудасная абрыдла, надакучыла.
«Мы самі цяпер сталі актыўнымі карыстальнікамі слэнгу і спадзяемся, што астатнім гэта таксама спадабаецца», — кажа Нарэйка.
Частка сабраных словаў вядома беларусам здаўна, і іх ужывалі яшчэ нашыя бабулі, адзначае ён. «Мы хочам, каб гэтаыя словы вярталіся ва ўжытак замест матаў і крымінальнай лексікі», — кажа перакладчык.
Але ёсць у слоўніку і выразы, якія з’явіліся ў мове адносна нядаўна — як, напрыклад, «я чмурэю».
«Да таго як мы пачалі гэтую працу, я не думаў, што у нас знойдзецца столькі моўных сродкаў на ўсе выпадкі і што мы можам абыходзіцца без звычных выразаў іншых моў. Нашыя словы больш вобразныя, ясныя і прыгожыя. Мы можам гаварыць і з ворагам, і з сябрам, і ўсё гэта будзе прыгожа гучаць», — адзначыў лінгвіст.
Сёньня засялілі ў гуртажытак, або агульнягу, як яе называюць сябры. У лядоўні хрумкі (ежы) не было, таму мы абкашлялі (сур’ёзна абмеркавалі) гэтае пытаньне і рашылі ў першую чаргу разьвязаць гэты затык (складанасьць). Я апрануў кяпарык, мой сябра Віця — гняздо (вялікую зімовую шапку), і мы пайшлі па суседзях. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева