Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Вокруг «Погони» и «девки с распущенными волосами» может разгореться судебный спор
    Владимир Круковский намерен подать иск в Верховный суд на «Кнігазбор» за изображение девушки-наездницы на обложке...
  2. Жители Беларуси любовались северным сиянием
    Уникальное метеорологическое явление наблюдали в нашей стране этой ночью…


Общество

Актывісты БХД збіраюць подпісы, каб у гомельскім раёне Навабеліца пабудавалі гіпермаркет


Актывісты аргкамітэту па стварэнню партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» дапамагаюць жыхарам Навабеліцкага раёну Гомеля ў вырашэнні праблемы дарагіх прадуктаў.

«У Навабеліцы, насельніцтва якой налічвае 40 тыс. чалавек, няма ніводнай буйной прадуктовай крамы. Пры гэтым амаль усе дробныя крамы належаць аднаму ўладальніку, які ва ўмовах манаполіі завышае кошты на свае тавары. У сувязі з гэтым жыхары раёну вымушаныя альбо купляць прадукты па высокіх коштах, албо ездзіць у іншыя раёны Гомеля», — паведамляе прэсавая служба БХД.

З гэтай нагоды актывісты БХД у межах кампаніі «Рада народных дэпутатаў» напярэдадні Новага году арганізавалі збор подпісаў у Адміністрацыю Новабеліцкага раёну з заклікам пабудаваць у раёне буйную краму ці паспрыяць прыцягненню сюды гіпермаркетаў.

Як распавяла каардынатарка збору подпісаў Таццяна Тоўсцік, пад дадзеным зваротам падпісаліся больш за 500 чалавек.

Оценить материал:
Средний балл - 3.00 (всего оценок: 2)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева