Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Байнет шутит: затмение, год 21-й
    «Солнечное затмение вывело на улицы Минска больше людей, чем предыдущий день воли»...
  2. «Быть полной не страшно». Обнаженные модели plus size всколыхнули белорусское общество
    Журнал «Таймер» опубликовал первую белорусскую фотосессию с моделями plus size...


Общество

Наведвальнікам курсаў беларускай мовы не хапае месцаў


Ведаць беларускую мову становіцца модна. Вывучаць яе людзі хочуць не толькі ва ўстановах адукацыі, але і ў нефармальнай атмасферы. Курсы “Мова ці кава” сталі вядомымі не толькі ў сталіцы, але і ў іншых беларускіх гарадах. Чаму з’явілася яшчэ адна суполка — “Мова нанова”, і ці варта падзяляць адну і тую ж аўдыторыю?


“Мова ці кава” — трэці сезон

13 студзеня заняткі “Мова ці кава” адкрылі трэці сезон. Яны прайшлі ў крэатыўным кластары “Цэх”. Арганізатары сцвярджаюць, што “Цэх” будзе пастаянным месцам для курсаў.

Тэмай першай сустрэчы стаў «АБШЧЭПІТ». Вядучымі былі Алесь Залеўскі, Васіль Дранько-Майсюк і Уладзімір Лянкевіч. У якасці гасцей былі запрошаныя ўладальнікі мінскіх кафэ і рэстаранаў.



Удзельніца першага занятку Таццяна Каравянкова адзначыла, што атмасфера была вельмі цёплай і сяброўскай. “ЦЭХ” у прынцыпе вялікая прастора, але нашая сустрэча атрымалася вельмі ўтульнай”, — адзначыла яна.

“Удзельнікі курсаў трэніравалі лексіку, ім раздалі карткі і яны ладзілі невялічкія імпрэзы з пэўнай тэматыкай”, — гаворыць Таццяна.



Але і эмоцый хапала, асабліва калі пачаліся дыскусіі. Рэстаратары і наведвальнікі курсаў абмяркоўвалі, што рабіць, каб афіцыянты не крывілі твар пры замове ў іх «кубачка гарбаты і рахунка», ды што рабіць рэстаратарам, для якіх мову дыктуе рускамоўны кліент? Але скончыліся спрэчкі інтэлігентна.



Як адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН арганізатар курсаў Кацярына Кібальчыч, плануецца , што яны будуць доўжыцца да канца года.

“Калі мы пачыналі ўсё ў студзені 2013 года, то планавалі, што будзем працаваць да лета, — сказала яна. — Курсы апынуліся папулярнымі, таму восенню мы пачалі другі сезон. Зараз я разумею, што яны працягнуцца яшчэ год, а потым час пакажа”.

Курсы будуць весці розныя пары. Па словах Кацярыны Кібальчыч, “найбольш ўдалая форма — дыскусія на зададзеную тэму, бо людзі падключаюцца і актыўна ўдзельнічаюць”.

Ужо ёсць планы на наступныя заняткі. Кібальчыч распавяла, што праз тыдзень наведвальнікі будуць абмяркоўваць пытанне “Расейцы ў горадзе”. Яна ліча, што будзе даволі цікава даведаца меркаванне не толькі беларусаў пра тое, як нашыя ўсходнія суседзі адпачываюць тут, але і паслухаць саміх расейцаў.

Праз тыдзень тэмай сустрэчы стане “Інтэрнет” — як адаптавалася беларуская мова для сеціва і наколькі людзі сёння залежаць ад гаджэтаў. Кацярына Кібальчыч паабяцала, што ў госці прыйдуць вельмі цікавыя людзі.

“Мова ці кава” — жывы праект”, — адзначае Кацярына Кібальчыч. Яна кажа, што будзе развівацца і змяняцца не толькі падыход да самой плыні курсаў, але і прастора.

“Я перфекцыяніст, таму сядзела на занятках і глядзела, што лепей змяніць. Некаторым наведвальнікам не хапіла месца — трэба будзе вырашыць і гэтае пытанне. Заднія шэрагі не бачылі выступоўцаў, таму мы думаем паставіць высокія барныя зэдлікі для вядучых і гасцей. Таксама памяняецца размеркавання месцаў для аўдыторыі, каб камунікацыя была шчэ больш нефармальная”, — гаворыць Кацярына.

Кацярына Кібальчыч: курсы разлічаныя на тых, хто ўжо крыху валодае беларускай мовай, але хацеў бы абагаціць свае веды



Яна таксама заявіла, што да кожнага занятку будуць рыхтавацца беларуска-рускія міні-размоўнікі па заяўленай тэме.

Кранаючы тэму раз’яднання курсаў, Кацярына адзначыла, што гэта да лепшага. “У такім праекце канкурэнцыя павінна быць, яна дапамагае развівацца”, — адзначыла яна.

“Мова ці кава” і “Мова нанова” праходзяць у розных месцах, але ў адзін час. У “Фэйсбуку” людзі пішуць, што маюць жаданне хадзіць на абедзве пляцоўкі, але расклад моўных курсаў робіць гэта немагчымым.

Кацярына Кібальчыч паабяцала, што пагаворыць з “канкурэнтамі”, “каб не атрымалася так, што мы перанеслі нашыя заняткі на аўторак, і яны зрабілі тое самае”.


Новая мова

Заняткі “Мова нанова” пачаліся з таго, што Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка патлумачылі наведвальнікам, адкуль з’явілася назва курсаў і што самі курсы — гэта не перайменаваныя “Мова ці кава”, а новы праект.


Фота “Мова нанова” 

Наведвальніца “Мовы нанова” Кацярына распавяла: “Так шмат людзей яшчэ ніколі не было. Некаторыя падыходзілі да ўваходу ў галерэю, бачылі вялікую чаргу і сыходзілі. У самой зале не было вольных крэслаў, таму шмат хто застаўся стаяць. Дзве гадзіны заняткаў — гэта цяжкавата, таму я думала, што некаторыя не вытрымаюць і сыйдуць, але ўсе засталіся”.

Прыемнай нечаканасцю для наведвальнікаў стаў тэлемост са Стэфанам Эрыксанам, з ім атрымалася вясёлая ды шчырая размова. Былога шведскага амбасадара крыху збянтэжыла пытанне пра тое, што было самым цяжкім у вывучэнні беларускай мовы. Спадар Эрыксан адзначыў, што цяжкасцей было шмат, але вывучэнне было цікавым.


Фота “Мова нанова” 

У якасці госця быў “самы смачны мужчына Беларусі” пекар з Верхнядзвінска Кастусь Ларкоў. Ён прынёс некаторыя прысмакі свайго вырабніцтва і распавёў, што сам не ліча сваё майстэрства мастацтвам. Але з такой думкай не пагаджаюцца тыя, што пакаштаваў прыгожыя ды смачныя пірагі Кастуся.

Напрыканцы сустрэчы для аматараў мовы выступіў гурт HandmadE. Пасля наведвальнікі шчэ доўга не разыходзіліся, бо сярод іх было шмат знаёмых яшчэ з часоў “Мова ці кава”.

Вядучая моўных курсаў “Мова нанова” Алеся Літвіноўская адзначыла, што на першы занятак прыйшло яшчэ больш людзей, чым было раней.

“Учора да нас у галерэю “Ў” прыйшло больш за 300 чалавек, нават была чарга, каб патрапіць ў галерэю, як у маўзалей. Мы перабачаемся за тое, што не хапіла месцаў усім, хто хацеў трапіць на занятак. Будзем далей неяк вырашаць гэтае пытанне”, — запэўніла Алеся.

Яна адзначыла, што прыйшлі людзі, якія дагэтуль наведвалі курсы, і “вельмі прыемна было пабачыць знаёмыя твары”.

Вядучыя “Мовы нанова” запусцілі адмысловы сайт, тут выкладаюць інфармацыю з заняткаў і нават практыкаванні.

Алеся Літвіноўская патлумачыла, што “некаторыя людзі не могуць штораз наведваць курсы, яны могуць займацца дыстанцыйна”.

“Нас просяць адкрыць курсы ў іншых гарадах, але мы не можам фізічна такое зрабіць. Зладзіць майстар-класс магчыма, а ў дапамогу тым, кто збіраецца навучаць людзей ў іншах гарадах, мы выкладаем нашыя матэрыялы”, — гаворыць Алеся Літвіноўская.

Яна адзначыла, што павелічэнне колькасці пляцовак для беларускамоўнай камунікацыі — гэта добра. У суполак адрозніваюцца мэты і падыходы да заняткаў, таму падзяленне даволі натуральнае. “Мова нанова” застанецца верная свайму ранейшаму накірунку — вывучэнне граматыкі і лексікі.


Цяга да беларускага — то вельмі добра

Падзяленне моўных курсаў ліча добрай з’явай старшыня Таварыства беларускай мовы, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў. Ён адзначыў, што “ў людзей павялічваецца цяга да ўсяго беларускага, і гэта выдатна. Вядучыя моўных курсаў — сябры ТБМ, мы робім адну справу — навучаем людзей”.

На пытанне, чаму першыя курсы беларускай мовы, якія заснаваў ТБМ, не маюць такой колькасці наведвальнікаў, Алег Трусаў патлумачыў: “Бо нам няма дзе столькі пасадзіць! Наша прастора разлічана на 30-40 чалавек, прыкладна столькі клуб “Прамова” і наведваюць. Мы летам вырашылі зрабіць курсы “Гістарычная школа”, думалі, ці прыйдзе хто ў так званы “мёртвы сезон”. То наведвальнікаў было столькі, што на падлозе сядзелі. Таму вырашылі працягнуць сустрэчы і пасля лета”.

А тым часам на старонках абедзьвух “моваў” у сацыяльных сетках наведвальнікі працягваюць абмяркоўваць заняткі, што прайшлі ў панядзелак. Усе водгукі станоўчыя, адзінае нараканне — нехапае месцаў каб сесьці ні ў “Ў”, ні ў “Цэху”.

Оценить материал:
Средний балл - 4.74 (всего оценок: 15)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • по служебной необходимости надо конкретику? Фамилии с адресами не надо предоставлять? Не дают все таки российские деньги мозгов своему получателю. в таком случае российскооплачиваемых вообще не спрашивают.
  • В таком случае надо писать на двух языках, как учреждения: ИСПОЛКОМ -- ВЫКАНКАМ.
  • И все-таки, сколько их было? Если кто-то знает, то ответь, а не знаешь так нечего демагогию разводить.
  • а вообще то вообще идеальный вариант глупости. Попытка представить гомельчан идиотами, а представил русского полным идиотом, напомнил лишний раз что русские не славяне да и не слишком сообразительные.
  • Где это видно?
  • Просто обратил внимание на то, как два российско оплаченных "интеллектуала" вставили свои 5 копеек по теме так вас "возмутившей". Прошли бы мимо, но видать русское руководство запрещает это делать. Написать какую нибудь гадость про беларусов наверное вам по двойному тарифу. Только вот написали бы хоть что то с умом, а то как то тупо российские деньги отрабатывает.