Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Учредитель правозащитной организации Михаил Жемчужный приговорен к шести годам лишения свободы
    59-летний кандидат наук, бывший доцент университета, автор монографий и изобретатель проведет их в колонии строгого режима…
  2. Кто обращается к президенту Беларуси за убежищем и защитой
    Мать и сын из Словении, болгарский националист, оппозиционерка из Таджикистана и еще полтора десятка иностранцев. Все они ждут, какое решение примет Лукашенко…


Общество

Ля месца пахаваньня маці Лукашэнкі дзяжураць “прадстаўнікі сям’і”


Маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярыну Трафімаўну пахавалі на могілках вёскі Хімы, што ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Яны непадалёк ад роднай вёскі кіраўніка дзяржавы — Александрыі-2. У ёй яго рэзыдэнцыя. У ёй амаль усё жыцьцё пражыла і сама Кацярына Трафімаўна.



Ад Александрыі-2 да могілак з кілямэтар. Яны невялікія і дужа прыбраныя. Магіла нябожчыцы ў вянках. Над магілаю драўляны крыж з таблічкай, на якой пазначаныя гады жыцьця Кацярыны Трафімаўны. Падступіцца да падмагільнага знаку нельга, бо застаўлены вянкамі.

Фотаздымкі магілы і саміх могілак давялося выдаліць. На гэтым настоялі двое мужчын, якія назваліся прадстаўнікамі сям’і нябожчыцы. Сваю настойлівую просьбу яны патлумачылі нежаданьнем родзічаў Кацярыны Трафімаўны, каб такія фотаздымкі зьяўляліся ў прэсе да сарака дзён па памерлай.

Настойліва рэкамэндавана было журналісту не фатаграфаваць і сядзібу, якую ўзьвялі на месцы зьнесенай старой хаты, у якой жыла Кацярына Трафімаўна і вырас Аляксандар Лукашэнка. Мужчыны ветліва і карэктна параілі не турбаваць пытаньнямі да саракавін і жыхароў самой вёскі Александрыя-2. Перанялі яны журналіста, калі той вяртаўся з могілак.


Фотa ivan_by

Пагаварыць з аднавяскоўцамі Кацярыны Лукашэнкі пра тое, якой яе запомняць, удалося ля чыгуначнай станцыі Копысь. Адна з жыхарак адзначыла, што ў апошні шлях праводзіць нябожчыцу прыйшло нямала народу.

“Былі сваякі, суседзі, тыя з кім яна працавала. Пахавалі яе з хрысьціянскай пашанаю, — казала жанчына. — Шмат добрага пра яе казалі. Плакалі. Яна чэснай была працаўніцай. Рабіла цялятніцай, даяркай. Гэта цяпер усё мэханізавана, а тады ўсё ж рукамі даводзілася рабіць”.

“Сына годнага вырасьціла. Яна ім дужа ганарылася”, — зазначыла жанчына.

Усе, з кім давялося пагутарыць адзначалі, што ў Менск да сына яна ня дужа хацела ехаць. “Паехала, калі ў яе не было ўжо сіл”, — зазначыў яшчэ адзін суразмоўца. 

“Жыла яна ў Александрыі-2. Домік іхны зьнесьлі, які пабудавалі пасьля пажару ў 1958 годзе. Калі пачалі ў Александрыі будаваць катэджы, то яна перабралася ў адзін з іх. На месцы зьнесенага старога дома пабудавалі новы”, — кажа ён.


Новы будынак на месцы хаты, дзе гадаваўся Аляксандр Лукашэнка

Паводле суразмоўніка Кацярына Трафімаўна штогод старалася бываць у Александрыі. Прывозіў яе сын.

“Александрыю яна дужа любіла. Яна родам з адсюль. Раней жа тут хутары адны былі. Потым людзей з хутароў аб’ядналі і ўтварыўся такі пасёлак, у якім Кацярына Трафімаўна і жыла. Цяпер у той Александрыі адны прыежджыя засталіся. Старажылаў, мо, і не засталося”.

Пра сьмерць Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі стала вядома 26 траўня. У гэты жа дзень яе пахавалі. Пражыла маці кіраўніка беларускай дзяржавы 90 гадоў.

Оценить материал:
Средний балл - 3.43 (всего оценок: 14)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Вот сейчас лукашисты напишут, что для оппозиционных журналистов нет ничего святого, и крыть будет нечем. Меня этот материал покоробил. Он ненужный и не решает никаких задач.
  • Мдя... Мне только вспоминается, что могилу Ельцина властям пришлось закрыть для свободного посещения, поскольку около неё очень многим "скручивала живот" "большая нужда", которую больше негде справить... === Вот почему мне куда ближе некарьерные люди типа космонавта Ю. Гагарина... :)