Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Сотрудники Красного Креста согрели бездомных
    Они передали обездоленным людям одеяла, теплые вещи, а также продуктовые и гигиенические наборы.
  2. Митрополит Павел: где нет любви, , там нет ни счастья, ни радости, ни полноты бытия
    Православные верующие Беларуси отмечают праздник Рождества Христова.


Общество

Іскра Алексіевіч па-новаму асьвеціць Беларусь


У чацьвер Нобэлеўскі камітэт перадасьць прэмію па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч, пісьменьніцы зь Беларусі, якую часам называюць «апошняй дыктатурай Эўропы».

Святлана Алексіевіч

У адрозьненьне ад бальшыні аўтараў, якія атрымлівалі гэтую прэмію, Алексіевіч ня піша ні прозу, ні паэзію. Яе кнігі заснаваныя на размовах са звычайнымі людзьмі, якія гавораць ад свайго імя пра траўмы найноўшай гісторыі Беларусі, улучна з Чарнобыльскай катастрофай, вайной у Афганістане і досьведам існаваньня ў «скрыўленым часе» пры дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя «галасы ўтопіі», як яна іх называе, дакумэнтальна фіксуюць «homo sovieticus’а», сьведчаць пра сьвядомасьць людзей, якія жывуць у, як яна гэта называе, «часе second-hand... старых, старых забабонаў».

Цэнтральная ідэя Алексіевіч палягае ў тым, што посткамуністычныя краіны, накшталт Беларусі — яна ўлучае сюды таксама Расею і Ўкраіну — ня стануць свабоднымі і дэмакратычнымі, калі народы гэтых краін ня вызваляцца ад разбуральнай савецкай спадчыны, якая ўплывае нават на маладых людзей, якія ніколі не жылі пры камунізьме. Адна справа прыбраць вонкавыя атрыбуты камунізму, кажа яна, «але зусім іншая — вырваць яго з сваёй душы».

Яе не пакідае надзея, бо людзі, чый балючы досьвед яна запісала ў сваіх кнігах, выяўляюць «сілу чалавечага духу». Але яна ведае таксама, што пакуль калектыўная памяць пра даносы, гулагі, прымусовую калектывізацыю і перакручаную орвэлаўскую праўду ня будзе пастаўленая пад пытаньне, ня стане прадметам дыскусій і вывучэньня, постсавецкае жыцьцё будзе заставацца «сумесьсю турмы і дзіцячга садка».

Лукашэнка, архетыпічны «савецкі чалавек» робіць задачу такога праўдзівага разбору вельмі цяжкай. Ён быў абраны прэзыдэнтам два дзесяцігодзьдзя таму дзякуючы абуджэньню настальгіі па савецкіх часах, ён карыстаецца дзяржаўным кантролем над усімі электроннымі СМІ і адукацыйнымі ўстановы Беларусі, каб прасоўваць савецкую ідэалёгію, асабліва па тэме Вялікай айчыннай вайны, як «рускі мір» называе Другую сусьветную вайну.

Як цьвердзіць гісторык Тыматы Снайдэр, ніводная краіна не зазнала ў вайну такога праліцьця крыві i разбурэньняў, як Беларусь, «цэнтар канфрантацыі паміж нацыстоўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам». Адна пятая з дзесяцімільённага насельніцтва была забітая, яшчэ траціна была дэпартаваная ў якасьці прымусовай працоўнай сілы, або ўцякла з краіны. Тым ня менш, піша Снайдэр, рэжым зрабіў з гэтага разбуральнага канфлікту аб’ект настальгіі, «ператварыўшы попел ваенных пакутаў у золата палітычнай вартасьці». Тэма вайны ўжываецца ня толькі каб уславіць гераізм савецкіх салдатаў, але і каб сьцерці з памяці злачынствы сталінізму, на сумленьні якога да 1,6 мільёна ахвяраў у Беларусі падчас Вялікай Чысткі 1937-1941.

Рэжым Лукашэнкі не адчувае сабе ніякай пагрозы, бо рэпрэсіі ў Беларусі спараджаюць страх і апатыю, і, як зазначае Алексіевіч, грамадзтва застаецца разьяднанае і зьнявечанае. І ўсё ж пры гэтым яна верыць, што «зьяўляюцца новыя людзі з грамадзянскай сьмеласьцю». Патэнцыйных прыхільнікаў пераменаў выяўляюць сацыялягічныя апытаньні, паводле якіх палова насельніцтва адчувае, што краіна ідзе ў няправільным кірунку, а 84 працэнты хочуць рэформаў; іх можна бачыць і ў прадстаўніках грамадзкіх рухаў, якія штогод арганізуюць мітынгі памяці ў Курапатах, месцы масавых пахаваньняў ахвяраў чыстак.

Але невялікая дэмакратычная супольнасьць у Беларусі застаецца адносна ізаляваная ад шырокіх масаў. Існуе раздробленая палітычная апазыцыя, якая мае стабільную электаральную базу парадку 25-30 працэнтаў, але не разглядаецца як рэальная альтэрнатыва Лукашэнку. Ёй трэба аб’яднацца, пашырыць базу сваіх прыхільнікаў на шырокія масы і запрапанаваць пераканаўчую канцэпцыю будучыні краіны. Алексіевіч таксама заклікае беларускіх інтэлектуалаў даць сябе пачуць і распачаць дыялёг з моладзьдзю, каб дапамагчы ёй «пачаць засвойваць цяжкі досьвед свабоды».

Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз могуць таксама дапамагчы, настойліва дамагаючыся рэальных і эканамічных пераменаў у Беларусі і вызначыўшы ясныя крытэрыі ацэнкі прагрэсу. Цяперашняя заходняя палітыка «малых крокаў» азначае адсутнасьць цьвёрдых патрабаваньняў і чаканьня істотных вынікаў. Гэта вынік умелага балянсаваньня Лукашэнкі паміж Расеяй і Эўропай і прапановы правесьці ў Менску перамовы аб спыненьні агню ва Ўкраіне. Аднак эканамічныя цяжкасьці Беларусі і яе занепакоенасьць рэваншызмам Пуціна азначаюць, што ў Захаду ёсьць свае інструмэнты ціску на Лукашэнку, якія ён бы мусіў ужыць.

Прызнаньне Нобэлеўскім камітэтам творчасьці Сьвятланы Алексіевіч дае нагоду глянуць сьвежым вокам на Беларусь. Беларускі драматург Андрэй Курэйчык кажа, што яна — «новы нацыянальны лідэр», які мае «большы аўтарытэт, чым любы палітык». Алексіевіч — не палітык, але здабыла гонар для сваёй шматпакутнай краіны, а ўвага, якую прыцягнуць цяпер яе ідэі, магла б зрабіцца той іскрай, якая абудзіць Беларусь і дапаможа ёй знайсьці сваё месца ў сучасным сьвеце.


Карл ГершманПра аўтара

Карл Гершман — прэзідэнт Нацыянальнага фонда дэмакратыі (арганізацыя, заснаваная Кангрэсам ЗША), раней працаваў у праваабарончай арганізацыі Freedom House і ў прадстаўніцтве ЗША ў ААН.




Друкуецца паводле Радыё Свабода 

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 5)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Тут уже дело в том, что мессаг пару дней назад было больше, нынче они удалены. Потому мы уже выпали из первоначального контекста обсуждения. )
  • Голосование некорректное. От ввода оценки, отличной от "5", ничего не меняется. Почему и зачем?
  • Блин! Началось, пошло-поехало...