Другие материалы рубрики «Спорт»
-
Не комом. Сборная Беларуси выиграла первый матч с новым тренером
В Скопье белорусы одержали волевую победу над командой Македонии и изменили свое турнирное положение в отборочной группе... -
Дарья Домрачева повторила успех Светланы Парамыгиной
В истории белорусского биатлона за его суверенный период это всего второй случай, когда наш спортсмен стал обладателем Большого Хрустального глобуса...
- Александр Хацкевич: «Беларусь заслужила победу»
- В финал SEHA-лиги вышел БГК имени Мешкова
- Беларусь обыграла Македонию в матче квалификации Евро-2016
- Азаренко вышла в третий круг турнира в Майами
- Белорусская футбольная сборная не прошла в финал юношеского чемпионата Европы
- Квалификация Евро-2016. Македония — Беларусь — 1:2
- Квалификация Евро-2016. Все матчи и результаты
- Лучшая команда в World of Tanks получила 55 тысяч долларов призовых
- БАТЭ представил игровую форму команды в новом сезоне
- Алина Талай за золото чемпионата Европы получила неделю без тренировок
Спорт
“Байцоўскі ген”. Дзмітрый Варац — пераможца тайскіх чэмпіёнаў
У 2014 годзе гарадзенскі тайбаксёр Дзмітрый Варац стаў новай зоркай муай-тай. Атлет расказвае “Байцоўскаму гену”, якім чынам мяжа з Польшчай дапамагла яму перажыць няпростыя часы і як у Гародні да развіцця байцоўскіх адзінаборстваў далучыўся кінатэатр “Кастрычнік”.
Сёлета гарадзенскі баец Дзмітрый Варац выдаў цудоўную пераможную серыю, у якой накаўтаваў знакамітага тайскага прафесіянала Ранграві, а праз два месяцы ў Славакіі заваяваў тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу ў версіі W5.
Гарадзенец паспяхова “з’ядае” як накаўцёраў, так і хітрых тэхнічных апанентаў. Эксперты ў байцоўскіх адзінаборствах аднагалосна хваляць Дзмітрыя за інтэлект, волю і добрую фізічную кандыцыю.
Сустрэцца з байцом няпроста. Ён стала жыве ў Гародні і адмаўляецца пераязджаць у сталіцу назаўжды. Пры гэтым яго трэнер — мінчук Юрась Булат. Тандэм паспяхова працуе на два гарады.
“Байцоўскаму гену” ўдаецца адздымаць трэніроўку Дзмітрыя Варца ў Мінску. А за жыццё даводзіцца гаманіць па вайберы, ужо пасля вячэрніх заняткаў ў адным з залаў Тайланда. На наша здзіўленне, Дзмітрый пачынае адказваць па-беларуску…
“У Тайландзе ніхто не верыць, што я перамог Ранграві. Тут жа кідаюцца шукаць бой у інтэрнэце”
— Мой брат Юрый старэйшы на сем гадоў. Ён займаўся кікбоксінгам. Брат ва ўсім быў для мяне прыкладам, — згадвае Дзмітрый сваё дзяцінства і першае знаёмства з рынгам. — Бацька з маленства вадзіў мяне на футбол, на каратэ, у басейн. Але мне хацелася быць падобным да брата. Таму калі споўнілася 11, я таксама прыйшоў у залу кікбоксінга. І ў хуткім часе перамог на дзіцячым чэмпіянаце краіны. Важыў тады 30 кг. Брат жа быў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў. Потым ён год пражыў у Англіі, біўся з моцнымі сапернікамі, але атрымаў траўму, і займацца яму было нельга…
Сёння Дзмітрыю Варцу 25 гадоў. Але ўжо з 18 гадоў ён замацаваўся ў нацыянальнай зборнай па муай-тай, неаднаразова перамагаў на чэмпіянатах Еўропы. Паралельна Дзмітрый заканчваў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Самая гучная перамога здарылася ў кастрычніку 2014 года. На арэне мінскага цырка ён выключыў Ранграві — на той момант дзейнага чэмпіёна тайскага стадыёна “Люмпіні”. Пасля гэтага азіяцкія праваўладальнікі вычысцілі амаль ўвесь сусветны інтэрнэт ад відэа з гэтым брутальным накаўтам. Напэўна, каб не псаваць імідж сваёй зоркі муай-тай.
— Ці здабылі вы аўтарытэт у тайцаў пасля таго накаўту?
— Калі ў Тайландзе пытаюцца пра маю кар’еру, я кажу, што нядаўна перамог Ранграві. Ён тут вядомы баец, і мне ніхто не верыць. І бягуць, шукаюць бой у інтэрнэце, вельмі здзіўляюцца…
Яшчэ б! Пагадзіцеся, на дэмана наш беларускі хлопец вонкава зусім не падобны.
Беларускае “да пабачэння” ў садку і топавы беларускамоўны трэнер
З 2006 года Дзмітрый Варац працуе з Юрасём Булатам — нашым знакавым спецыялістам. Цікава, што пазнаёміліся настаўнік і вучань падчас збораў у Польшчы. Натуральна, колішняму чэмпіёну свету па муай-тай сярод прафесіяналаў і аматараў было што паказаць маладому спартсмену.
Дарэчы, допісы пра вынікі спаборніцтваў у сацсетках Юрась Булат змяшчае на роднай мове, якой валодае дасканала. Робім здагадку, што патрыятызм Дзмітрыя — гэта трэнерскі ўплыў.
— Рэч не толькі ў гэтым. Адзін з яркіх успамінаў дзяцінства — калі ў садку нас спрабавалі вучыць беларускай мове, — апавядае Варац. — Развітваліся словамі “да пабачэння”. Калі памятаеце, у 90-х нешта такое было. Гэта на мяне паўплывала. Да таго ж мой бацька — патрыёт краіны. Я не магу сказаць, што сёння добра размаўляю па-беларуску. Калі гэта раблю, то часта хочацца нешта сказаць па-польску. І за гэта сорамна, што роднае слова дасканала не ведаеш. Але, натуральна, мова ў нейкім сэнсе дадае мне духоўнай моцы. Тым больш калі ў нацыянальнай зборнай за плячыма стаяць такія людзі, як Юрась Булат і Віталь Гуркоў. Мы аднолькава мыслім, хочам аднаго і таго ж.
Але навязваць беларускую мову сёння не варта, каб не здарылася як ва Украіне. Калі там з’явіліся чуткі пра навязванне ўкраінскай мовы, нядобразычліўцы на гэтым згулялі, з’явіліся праблемы. Таму ў Беларусі трэба проста даваць культурны прыклад, каб дзеці глядзелі на гэта і самі разумелі, да чаго ім імкнуцца.
Як мяжа з Польшчай дапамагла байцу перажыць складаныя часы
Сярод спартсменаў ходзіць байка пра тое, што яшчэ нядаўна, нягледзячы на поспехі ў рынгу, у Дзмітрыя Вараца былі складанасці з фінансамі. Яго доўга не ставілі на стаўку ў Мінспорту. Сёння гэтая сітуацыя выпраўленая.
Увогуле праз фінансавыя праблемы многія перспектыўныя байцы яшчэ ў маладосці пакідалі спорт. Цікавімся ў Дзмітрыя, як яму ўдалося ператрываць складанасці. Тым больш што ў яго ёсць сям’я: прыгажуня-жонка і малы сын.
— Насамрэч я быў на прэзідэнцкай стыпендыі. Трохі там плацілі, але гэта капейкі, — пералічвае баец. — Нешта меў з трэнерскай работы. Жыў, як і многія іншыя гарадзенцы. Знаходзімся ж побач з мяжой. Але галоўнае, што займаўся ўлюбёнай справай у сваё задавальненне. Грашовая матывацыя таксама шмат значыць для мяне і маёй сям’і. Трэба каб было дзе жыць. Кватэры ў мяне няма, трэба на гэта зарабляць. Але ўсё складваецца крута, калі займаешся ўлюбёнай працай.
— Чаму вы ўсё ж застаяцеся жыць у Гародні і не перасяляецеся да трэнера ў Мінск? Па ідэі, сённяшняя сітуацыя ўскладняе трэніровачны працэс.
— Я патрыёт свайго горада і хачу тут быць заўсёды. На важных этапах падрыхтоўкі еду ў Мінск. Трэніруюся з Юрасём Булатам у Bulat Gym ці са зборнай. У Гародні адкрылася зала, якая называецца проста — “Байцоўскі клуб”. Працуе ўстанова на базе кінатэатра “Кастрычнік”. Там спрабую сябе як трэнер. У мяне займаюцца і дзеці, і дзяўчаты.
Пра гэта не кожны ведае, але яшчэ ў сярэдзіне 2000-х у Гародні мы мелі добрую каманду байцоў. Цяпер у нас склалася каманда аднадумцаў, і мы дапамагаем адно аднаму ў трэніровачным працэсе. Будзем верыць, што Гародня стане адной з байцоўскіх сталіц Беларусі.
Праз нейкі час у родным горадзе можа паўстаць мой уласны клуб Fight Code Bulat. У мяне ўжо ёсць выхаванец, Улад Юдэшка, які нядаўна выйграў юніёрскае першынство краіны і добры міжнародны турнір у Літве. Таму будзем развівацца…
Чарговыя прафесійныя баі Дзмітрый Варац можа правесці ўжо ў найбліжэйшыя месяцы — у Тайландзе ці Фінляндыі.
|
“Байцоўскі ген” — праект кампаніі “Будзьма беларусамі!”, мэта якога — пазнаёміць грамадства з нашымі выбітнымі спартоўцамі! Часта іх лепш ведаюць за мяжой, чым дома. А яны зазвычай маюць унікальныя лёсы, пра якія варта ведаць. Яны — носьбіты беларускага байцоўскага гену — гатовыя зацята біцца за гонар краіны і кожнага беларуса. Знаёмцеся бліжэй, ганарыцеся імі, заўзейце за нашых! |
Фота Аляксандра Tarantino Ждановіча
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева