Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Аляксандр Мілінкевіч. РАЗДАРОЖЖА. Маніфест Пуціна і цывілізацыйны выбар беларусаў

 

Аляксандр Мілінкевіч. Старшыня Руху “За Свабоду”. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкаму (1990-1996). Кандытат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.

Кіраўнік Расіі шчыра апісаў свой план стварэння неаімперыі: Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора — Еўразійскі саюз. Канкрэтная інтэграцыя, з канкрэтным паглынаннем і відавочным вынікам. Гаворка ўжо не вядзецца ні пра архаічную Саюзную дзяржаву, ні пра адышоўшы ў гісторыю СССР.

Расія марыць зноў стаць Вялікаю. Але не праз годнае ўладкаванне жыцця свайго народа, які па-ранейшаму бедны ў багатай краіне. Не праз спыненне войнаў, карупцыі, бандытызму, ксенафобіі. А, як і раней, “збіраннем земляў” і будаваннем новага сусветнага цэнтра сілы.

Мы жылі і жывем стагоддзямі побач з імперыяй. Многім у Расіі гэтае слова прыемнае — падстава для гонару і шанец на надзею. У расіянаў ёсць права выбіраць свой лёс, права ганарыцца тым, што “затое нас усе баяцца”. У нас іншая гісторыя, іншы менталітэт.

У выніку рэалізацыі крамлёўскага праекта “Еўразійскі саюз” кантроль Масквы над “сінявокай” можа ўсталявацца навечна — праз эканамічную анексію і праз наднацыянальнае кіраванне.

Мары нашых рамантычных суграмадзянаў пра будучую беларускую Швейцарыю пасля маніфеста Уладзіміра Пуціна выглядаюць зусім маларэальнымі.

Нарадзіліся і жывем мы на мяжы цывілізацый.

Да ўсяго мы апынуліся закладнікам постсавецкага аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Ён не меў і не мае стратэгіі развіцця для краіны — толькі рэалізуе тактыку выжывання. Не дзеля нас — дзеля ўлады. І ён ніколі не быў гарантам нашай незалежнасці.

Балансаванне паміж Захадам і Ўсходам, шантажаванне Бруселя і Масквы, запалохванне беларусаў, накручванне саміх сябе. Бясконцы пошук ворагаў. А вораг на самой справе — унутры нас, у нашым мысленні, посткаланіяльным і постататалітарным. У нашым разуменні ці хутчэй неразуменні сённяшняга свету, асабістай і гістарычнай адказнасці. Беларусь цяпер — на геапалітычным раздарожжы. Мы будзем вымушаны ў бліжэйшы час рабіць цывілізацыйны выбар — еўрапейскі альбо еўраазіяцкі, дэмакратычны альбо аўтарытарны. Выбар давядзецца рабіць і грамадзянам, і ўладзе, і апазіцыі.

Еўразійскі саюз, “магутнае наднацыянальнае аб’яднанне, здольнае стаць адным з палюсоў сучаснага свету”, дзе Беларусь — дадатак на дзвесці тысяч квадратных кіламетраў з безаблічным, але працавітым народам і з багаццем, дагледжаным ці створаным гэтым народам? Альбо існаванне ў Еўрасаюзе сярэдняй, самабытнай, дэмакрытычнай і заможнай краінай на ўзор Чэхіі, Аўстрыі, Галандыі ці Бельгіі?

Гэтыя перспектывы падаюцца далёкімі, але наш лёс можа вырашыцца неўзабаве — усур’ёз і надоўга. Магчыма, і назаўжды.

Мнения колумнистов могут не совпадать с мнением редакции. Приглашаем читателей обсуждать статьи на форуме, предлагать для участия в проекте новых авторов или собственные «Мнения».

Оценить материал:
Средний балл - 4.29 (всего оценок: 45)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Трепло кгбшное

Интересные Факты

Загрузка ...