Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Дзень, якога не стала

Няма нічога з таго, што абвяшчалася Дэкларацыяй аб незалежнасці і замацоўвалася ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А што ж тады ёсць?

Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў. Паэт. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. Ініцыятар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць».

Роўна чвэрць стагоддзя назад, 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, і да 1996 года гэты дзень святкаваўся як Дзень Незалежнасці.

Палажэннямі дэкларацыі, якія ўвайшлі пазней у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, абвяшчалася вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу, дзяржаўнасць беларускай мовы, каштоўнасць нацыянальных традыцый і гістарычнай сімволікі, нейтральны статус краіны. Важнейшым прынцыпам існавання Беларусі (у той час яшчэ Беларускай ССР) як прававой дзяржавы абвяшчалася размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

“Дзе ўсё гэта?..” — азіраемся мы праз 25 гадоў у нашу нядаўнюю гісторыю.

Дзе вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу, калі няма свабодных выбараў?

Дзе дзяржаўнасць беларускай мовы, калі нават на новым геральдычным знаку Шклова, на радзіме беларускага прэзідэнта назва горада пададзеная толькі па-руску?

Дзе гістарычная сімволіка, калі за бел-чырвона-белы сцяг цягнуць у суд?

Дзе нейтральны статус краіны, калі Рэспубліка Беларусь уцягнутая ва ўсе створаныя Расійскай Федэрацыяй ваенные блокі, і на тэрыторыя Беларусі размешчаныя іншземныя вайсковыя базы?

І дзе, нарэшце, размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, калі лейцы кіравання дзяржавай, лёсам народа ў руках аднаго чалавека?

Няма нічога з таго, што абвяшчалася Дэкларацыяй аб незалежнасці і замацоўвалася ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А што ж тады ёсць?

А ёсць чалавек, які ўсё гэта адмяніў, здзейсніўшы ў 1996 годзе дзяржаўны пераварот, названы рэферэндумам. Яго трэба судзіць, але за кратамі не ён, а ягоны палітычны апанент, пра якога ў мяне ўсё пытаюць, чаму я падтрымліваю ягонае вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, калі гэта немагчыма?..

Таму й немагчыма, што тыя, хто пытае, прымаюць гэта як немагчымае. А за магчымае прымаюць тое, што чалавек, які падлягае суду, зноў прэтэндуе на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве. У пяты раз!

Што гэтым разам можа быць?..

На новым геральдычным знаку Шклова пазначана дата заснавання горада: 1535 год. Так запісана і ў цяперашніх беларускіх (савецкіх) гістарычных падручніках, хоць з рукапісных крыніц вынікае, што ў 1535 годзе Шклоў быў пакінуты без жыхароў. Знішчаны, спалены, зруйнаваны маскоўскім войскам. Дык вось гэтым разам будзе зруйнаваная, пакінутая без мовы, без нацыянальнай гісторыі і культуры, без дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусь. А ў расійскіх (імперскіх) гістарычных падручніках будзе напісана, што якраз у гэты час яна заснаваная. Як Шклоўская губернія.

Немагчыма?..

Яшчэ як магчыма. Больш за тое: калі мы ўсімі беларускімі сіламі не падрыхтуемся да нацыянальнага супраціву, дык так і будзе. І не стане ў нас ніякага Дня Незалежнасці, як не стала 27 ліпеня.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • Важнейшым прынцыпам існавання Беларусі (у той час яшчэ Беларускай ССР) як прававой дзяржавы абвяшчалася размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. ----------------------------------- Я таксама не разумею: куды дзелася паняцце "ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖАВА"?!
  • Печальный, надо сказать, материал. Печальное отношение оставил: Некляев и поэт, безусловно, но и прагматик в совсем не юношеском возрасте, полном надежд. Тут уже как у Пушкина: "Года к суровой прозе клонят". И чувствуются нотки большого человеческого огорчения; что-то навсегда осталось в прошлом, а никакого будущего в светлых (или хоть пастельных) тонах не наклёвывается. Только не рассказывайте мне сказки, что ему эта грё..нная номенклатурная власть нужна: не тот это типаж, - не барин, не боярин, не колхозник. Это чисто гражданская позиция неравнодушного человека. И если название страны РБ, то она и должна быть Республикой, а не скатываться в феодальную монархию. Что мы де-факто и имеем.
  • И я хоть тут прикалываюсь и порой разгвоздяйские рифмы вбрасываю, но я тоже, в принципе, реалист инженерного профиля; у меня на заводе за окном сегодня громили котельную, резали автогеном последнее советское наследие в виде металла, чтоб сдать во ВторЧерМет. Это уже прощальные аккорды. Дальше будет вполне по Шекспиру в "Гамлете": "Дальше тишина". Конечно же, такая данность не радует душу и не радует взор.
  • спасибо и всё такое, но мы не хочам на беларуси таго, что произошло на украине... http://su0.ru/L88L
  • http://su0.ru/L88L а теперь разглядел, что ролик помещён "белорусским партизаном" и почитал комментарии, которые, собственно, и к шеремету теперь относятся...
  • "интересно" то, что некляев знал о готовящемся для беларуси и украины уже давно... эта статья 2011-го года... просто на украине получилось, а на беларуси нет... Самое интересное, что в Минске была попытка, неудачная попытка организовать цветную революцию именно во время президентских выборов. Но самое интересное, что такой некий Некляев, который сейчас под домашним арестом, сейчас против него возбуждено уголовное дело… НС: В Минске ЙБ: В Минске, да. В Минске, под арестом Некляев – один из организаторов этого бунта, он долгие годы жил в Хельсинки. Его дочка Ева Некляева – она гражданка Финляндии. И эта Ева Некляева вместе с Хейди Хаутала, вместе с Юкко Малоненом и вместе с Стурше, они сейчас занимаются активно антибелорусской пропагандой для того, чтобы дестабилизировать и эту страну. НС: Ну казалось бы, Белоруссия-то уж несчастный чеченский народ точно не угнетала. ЙБ: Я имею в виду, что для них эта Беларусь, дестабилизация Белоруссии, организовать там цветную революцию – это их интерес. НС: Да, я с вами абсолютно согласен. ЙБ: Я просто сказал, как это связано с Финляндией. Вот эта дочка Некляева, Некляев сам жил в Финляндии, он планировал всю эту деятельность именно когда он жил в Финляндии. Кто финансировал Некляева в Финляндии? Вот именно этот Стурше, Хаутала, Малонен. Это те же самые люди. Это FINROSFORUM. Сейчас этот FINROSFORUM занимается также антибелорусской пропагандой. Но сейчас в Минске начинаются судебные процессы против этих революционеров и террористов, которые пытались дестабилизировать страну. Проблема в том, что дочка Некляева, который сейчас в качестве обвиняемого в этом процессе, дочка Ева Некляева – почему она выступает практически как министр иностранных дел Белоруссии, то есть они создавали практически какое-то правительство-изгой… НС: Теневое правительство. ЙБ: Да, теневое правительство, которое сейчас действует именно на территории Финляндии. Я был у них, у них было совещание, где они организовывали, планировали всё. Они даже в блогах пишут открыто, чем они занимаются. А сейчас эта Ева Некляева, она чуть не министр этого теневого правительства. http://nstarikov.livejournal.com/246729.html
  • [quote="jimmy somerville"]спасибо и всё такое, но мы не хочам на беларуси таго, что произошло на украине...[/quote] Вот из-за него-то мне пришлось этой "унтер-офицерской вдовой" стать, никак простить себе не могу. Ночами не сплю, переживаю.)))) Ведь я, дура-то набитая, реально за него голосовала на прошлых выборах! Мне он показался тогда интеллигентным....Вот видите, не такая уж я всевидящая; одним словом сказать, так - дура, дура, дура. Вот поэтому теперь я с настороженностью отношусь к г-же Короткевич. Да, нравится она мне; но ведь из одного гнезда они вылетели... хоть и размежевались впоследствии. Эх... Был бы хоть один кандидат, которому можно было голос отдать! Макей, Сидорский, Латушко, Цепкало.... список-то давно сформирован, перескакивает из форума в форум....
  • >І дзе, нарэшце, размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, калі лейцы кіравання дзяржавай, лёсам народа ў руках аднаго чалавека? ------------------ 1) Вяртанне Кастытуцыі -94 2) Адмена прэзідэнцтва і увядзенне парламенцкай рэспублікі *** 22-гі год "процвітанія" ідзе пад дэвізам "Возьмем яшчэ крэдытаў, каб аддаць крэдыты папярэднія" - "Фокус" з СССр-2.0 трашчыць па швах (