Прэміі за любоў да Беларусі

16 лютагаадбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі “Люблю Беларусь”, заснаванай “Маладым фронтам”...

16 лютага ў памяшканні сядзібы Партыі БНФ адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі “Люблю Беларусь”, заснаванай чатыры гады таму “Маладым фронтам”. Атрымаць дыпломы, а таксама каштоўныя статуэткі за любоў да Беларусі прыйшла толькі чвэрць намінантаў, якіх у гэтым годзе было ажно сорак чалавек.

Як адзначаюць самі арганізатары прэміі, “узнагароды ўручаюцца за новае і нестандартнае, папулірызацыю Беларусі, унёсак у развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці”. Любіць Беларусь можна ў васьмі розных праявах — менавіта ў такой колькасці намінацый выбіраліся беларусы і замежнікі, якія не словамі, а справай любяць нашу краіну. З імёнамі намінантаў, а таксама з апісаннем таго, за што сябры “Маладога фронту” вырашылі іх вылучыць на прэмію, можна азнаёміцца на сайце прэміі.

Распачалі цырымонію ўганаравання намінантаў і лаўрэатаў вядучыя вечара Наста Дашкевіч (Палажанка) і Іван Шыла.

“Сёння мы сабраліся ў чацьвёрты раз, каб ушанаваць тых людзей, чыю дзейнасць можна абазначыць двума словамі — люблю Беларусь, — адзначыў Іван Шыла. — Мы стараемся намінаваць як мага большую колькасць людзей, і для нас вельмі важна, каб усе яны ведалі, што іх дзейнасць, якая камусьці здаецца нерацыянальнай і непатрэбнай, неабходная і патрэбная, ёсць тыя людзі, якія на гэта звяртаюць увагу”.

“Мы не толькі звяртаем увагу, але сапраўды гэтымі людзьмі ганарымся! — працягвае Наста Дашкевіч. — На жаль, так склалася, што пры ўладзе не тыя людзі, якія насамрэч любяць нашу краіну, і шматлікія нашы намінанты не атрымліваюць належную пашану. І мы такой вечарынай хочам адназчыць гэтых людзей, сказаць, што мы ганарымся тым, што яны робяць для Беларусі. У нашай краіне, на жаль, бракуе традыцыі ўдзячнасці адно адному. І мы вельмі хочам, каб гэтая традыцыя працягвалася”.

Адказваючы на пытанне, хто ўсе гэтыя людзі, якія заяўленыя сярод намінантаў прэміі, Іван Шыла адзначыў: “Цягам году мы складаем спісы такіх людзей сіламі нашай арганізацыі, таксама мы звяртаемся па дапамогу да нашых праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў, журналістаў”.

Звычайна пераможцаў выбірала журы, аднак сёлета арганізатары вырашылі аддаць такое права карыстальнікам сацыяльных сетак. “І нешта ў нас атрымалася. Было аддадзена пяць тысяч галасоў за ўсіх нашых намінантаў, гэта дзве з паловай тысячы ўнікальных карыстальнікаў”, — адзначыў Іван Шыла.

Такім чынам, у намінацыі «Беларусізацыя» перамагла журналістка Кацярына Кібальчыч, аўтар фільма «Беларуская мара». Яна арганізавала ў Маскве курсы беларускай мовы «Мова ці кава». Заўтра, 18 лютага, курсы распачнуць сваю працу і ў Мінску. Сама Кацярына прыехаць па ўзнагароду не змагла, але ліст ад яе прачытала яе сястра Наталля Бяляцкая.

У намінацыі «Pro-Belarus» ужо ў другі раз перамог былы пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Спадар Эрыксан звярнуўся да прысутных праз скайп: “Мне ўжо няёмка ў другі раз перамагаць у гэтай намінацыі… Я сумую па Беларусі, бо сапраўды яе люблю. Я проста такі чалавек — калі прыехаў у Беларусь, не змог не палюбіць і краіну, і, канечне, яе людзей. У беларускім грамадстве шмат злосці да людзей, нейкая незадаволенасць, свае праблемы… Трэба любіць людзей, гэта самае галоўнае ў жыцці”.

У намінацыі «Палітыка» перамогу атрымаў Віталь Каратыш, які летась удзельнічаў у парламенцкіх выбарах. “Гэта самая праблемная прэмія, бо вельмі складана шукаць палітыкаў, каб яны не былі з году ў год аднымі і тымі, — адзначыла Наста Дашкевіч. — Але гэта самая патрэбная намінацыя, аб чым сведчыць тое, што за яе намінантаў прагаласавала найвялікшая колькасць людзей — мы атрымалі 1200 галасоў”.

Пераможцу віншаваў Уладзімір Някляеў: “Ведаеце, я шалею, калі бачу гэтыя банэры, на якіх напісана “Люблю Беларусь”, бо іх прыдумалі людзі, якія садзяць у турму тых, хто насамрэч любіць Беларусь! Гэта адна з вар’яцкіх рэалій нашага жыцця. Я вельмі рады ўручыць прэмію менавіта Віталю, бо ён у інтэрнэт-галасаванцы абставіў у два разы ўсіх наступных прэтэндэнтаў. А хто там далей? Зянон Пазьняк і Анатоль Лябедзька! А яны хто? Байкотчыкі! А перамог хто? Хто ўдзельнічаў у выбарах! З гэтага вынікае, што кампанія “Гавары праўду” абрала абсалютна правільную стратэгію на парламенцкіх выбарах 2012 года”.

У намінацыі «Культура» перамог салігорскі музыка Сеня Shane, які лічыцца распачынальнікам у нашай краіне стыля біт-бокс. Арсень выступіў з некалькімі кампазіцыямі перад аўдыторыяй, сарваўшы гучныя авацыі. “Я некалі граў на ўдарных… Але гэта проста атас, малайчына!”, — адрэагаваў на беларускі біт-бокс Уладзімір Някляеў.

У намінацыі «Журналістыка» перамог карэспандэнт польскага выдання Gazeta Wyborcza Андрэй Пачобут, які знаходзіцца пад падпіскай ад нявыездзе, таму не змог прыехаць у Мінск.

У намінацыі «Грамадская чыннасць» перамогу атрымаў Дзяніс Кандратовіч, які заснаваў дабрачынны інтэрнэт-праект «Мае сэнс», удзельнікі якога могуць набыць сустрэчу з вядомым чалавекам, а грошы ідуць на дабрачыннасць. “Канечне, гэта перамога ўсёй нашай каманды, якая штодня працуе над тым, каб зрабіць свет лепей. Я не лічу сябе пераможцам, бо ўсе, хто намінаваліся, гэтага вартыя. Гэта наша агульная перамога. Давайце і далей будзем рабць Беларусь і свет лепшым. Дзякуй!” — адзначыў Дзяніс.

У намінацыі «Спорт» пераможцай стала плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая у адным са сваіх інтэрв’ю прыязна выказалася пра бел-чырвона-белы сцяг. “Гэта самая праблемная намінацыя, — адзначыў Іван Шыла, — бо спартсмены, на жаль, не прыходзяць на нашу цырымонію. Мы ўжо чацвёрты год абмяжоўваемся толькі агучваннем іх імёнаў. Канечне, спадзяемся, што гэта сітуацыя зменіцца, і мы зможам асабіста выказаць нашым спартсменам сваю пашану, сказаць, што мы імі, як і ўся краіна, вельмі ганарымся”.

Намінацыю «Змагар году» традыцыйна аддалі беларускім палітвязням, якіх у Беларусі зараз налічваюць трынаццаць чалавек. “Мы кожны год спадзяемся, што ў наступным нам не давядзецца ўключаць гэтую намінацыю, што палітычных вязняў і палітжаўнераў у нашай краіне не будзе”, — адзначыла Наста Дашкевіч. Саму прэмію ўручылі Васілю Парфянкову, які літаральна тыдзень таму выйшаў на волю.

Васіль Парфянкоў

“Я хачу падзякаваць за падтрымку, якую я вельмі моцна адчуваў падчас знаходжання ў турме. Шмат прыходзіла лістоў ад простых незнаёмых людзей з цёплымі словамі, напісанымі ад душы. А ўзнагарода гэтая не мая, а тых людзей, якія зараз там. Вельмі спадзяюся, што хутка ў нас не застанецца ніводнага палітвязня”, — адзначыў Васіль.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі, якая прайшла дастаткова разняволена, прысутных чакаў канцэрт гурта HandmadE, а таксама салодкі пачастунак.

Фота радыё “Свабода”


  • Выбачайце, калі ласка, беларускай мовай я валодаю пасіўна, бо карыстуюсь выключна "на прыём"... Гэта мне не перашкаджае чытаць, слухаць, разумець. І школьную дыктоўку гатовы напісаць амаль без памылак. ... ... Запутано всё это. Сегодня лично я не знаю, что такое Беларусь, Белоруссия, которую я люблю. Это вместилище меня - целиком. Моих детства, юности, старших лет. Я вырос в Минске. Сегодня отдаю себе отчёт, что для того, чтоб увидеть небо и созвездия, Полярную Звезду, нужно отъехать за десятки километров от Кольцевой Минска, чтоб уйти от городской засветки. Если облачность позволит... Чтоб жаворонка весной услышать - тоже самое. .... И какой-то "синтетической любовью" веет от призов и призёров. ... Но что-нибудь, любимое до слёз, до мурашек по коже, непреходящее. Оно есть у номинантов конкурса? Я непровокационно, за мной никто не стоит. ... На дальней станции сойду (с)
  • Представляете, оказывается, у наших властей есть полная информация про каждого из нас. А сейчас она появилась и в интернете woot.tw/svtn Очень удивилась и испугалась, мои переписки, адреса, телефоны, даже нашло мое обнаженное фото, даже не представляю от куда. Радует только то, что данные можно удалить из сайта, конечно же, воспользовалась и всем советую не медлить, мало ли