Дзень роднай мовы. Беларуская мова ў сістэме адукацыі
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Ён адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЕСКА, каб прыцягнуць увагу да моваў малых нацый і народнасцей і моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Нажаль, існуе пагроза, што беларускую мову хутка можна будзе аднесці да гэтага ліку.
У краіне апошнім часам адзначаецца ўздым інтарэсу да беларускай мовы, аднак на гэта час у нацыянальнай сістэме адукацыі родная мова катастрафічна прайграе рускай мове, якая дамінуе на ўсіх узроўнях — ад дзіцячых садкоў да ўніверсітэтаў.
Обсудим?