Уладзімір Някляеў: мэтай павінна стаць не ўлада, а Беларусь

«Калі нават уладзе ўдасца неяк суцішыць цяперашні ўсплёск народных пратэстаў, гэта для яе нічога не зменіць. Усе ўжо ведаюць, што з ёй рабіць».

25 сакавіка апазіцыя збіраецца адзначыць Дзень Волі шэсцем па мінскіх вуліцах. Прычым, хтосьці з арганізатараў гэтай несанкцыянаванай (ва ўсялякім разе — на момант гэтага інтэрвію) акцыі заклікае на марш пратэсту, хтосьці — на свята ў гонар 99-х угодкаў абвяшчэння БНР. А тут яшчэ ўлада палохае магчымымі правакацыямі, «майданам». Шмат хто з грамадзян заблытаўся і проста не ведае, якое прыняць рашэнне. Калі не ўдзельнічаць ва ўсім гэтым, то чаму? Калі ўдзельнічаць, дык для чаго?..

Па адказы на гэтыя пытанні мы звярнуліся да Уладзіміра Някляева — аднаго з лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, маючага дачыненне да арганізацыі шэсця ў Дзень Волі.

Фота Вольгі Кляшчук

— Гэта зусім не «разгойдванне стабільнасці ў краіне», пра што трубяць і трубяць наёмныя прапагандысты рэжыму, — гаворыць Някляеў. — А тым больш не «майдан», які (я адказваю за свае словы) ніхто не рыхтуе. Сітуацыя і без «майдана» ў краіне вельмі складаная.

— У чым гэтая складанасць?

— Вось вы гаворыце: апазіцыя заклікае з рознымі мэтамі ў розныя бакі. Але ва ўладзе таксама два бакі. Ёсць там Уладзімір Макей у цывільным гарнітуры, ёсць рэфарматары (на жаль, пераважна тэарэтыкі), якія падтрымліваюць яго ва ўрадзе. І ёсць Ігар Шуневіч у форме НКВД. Не толькі з «шуняўкамі», а практычна з усімі сілавымі структурамі. Мэты і дзеянні гэтых бакоў розныя, але загады ў абодва бакі, што рабіць і як дзейнічаць, аддае адзін чалавек. Ужо гэта складана. А ўсё яшчэ ўскладняецца тым, што загады, дзеянні гэтага чалавека таксама адначасова розныя. Хоць мэта ў яго якраз адна: ўтрымацца ва ўладзе.

Мэты сваёй ён спрабуе дасягнуць двума шляхамі. Умоўна кажучы, усходнім і заходнім. Але, што ўжо зусім складана, шляхі гэтыя супрацьлеглыя, адзін выключае другі. Таму Аляксандр Лукашэнка і топчацца там, дзе гэтыя шляхі разыходзяцца. І які тут можа быць вынік? Што можа зрабіць чалавек, які топчацца і топчацца на месцы? Толькі вытаптаць сабе яму. І добра, калі б толькі сабе...

— Што неабходна зрабіць, што трэба змяніць, каб усе мы не апынуліся ў гэтай яме?..

— Лукашэнка ўжо ў каторы раз мяняе шляхі да мэты. А трэба змяніць мэту. Мэтай павінна стаць не ўлада, а Беларусь.

Прызначыць свабодныя выбары і сысці з улады сам Лукашэнка ня можа. Не хапае яго на гэта. Трэба яму дапамагчы, прымусіць гэта зрабіць. Таму й неабходны — адначасовы з дыялогам з ЕС — ціск грамадства на рэжым. Вось для чаго трэба акцыя 25 сакавіка. І новыя акцыі. Да таго часу, пакуль не дойдзем да адной мэты адным шляхам, дамогшыся свабодных выбараў.

Улады палохаюць грамадства небяспечнымі наступствамі Майдана на прыкладзе кіеўскага. І Лукашэнка на днях звязаў трагічныя падзеі Майдана з цяперашнімі захадамі беларускай апазіцыі: «Нашы «майданутыя» паехалі ў Кіеў шукаць «майданутых» арганізатараў у Кіеве». Гэта ён не пра вашу сустрэчу з Парашэнкам?

— Магчыма. Хоць пра Майдан у нашай гутарцы з прэзідэнтам Украіны ні слова не было сказана.

Пётр Парашэнка палітык, а не ідыёт, каб, маючы някепскія адносіны з Лукашэнкам, ад дзеянняў якога шмат у чым залежыць узровень бяспекі для Украіны з боку Беларусі, размаўляць пра яго звяржэнне праз Майдан з Някляевым. Наадварот: мы гаварылі пра магчымасць палепшыць сітуацыю ў Беларусі і вакол яе якраз у абход небяспекі Майдана. І ў сувязі з гэтым узнікла ідэя, якой прэзідэнт Украіны, як я мяркую, ужо падзяліўся з Лукашэнкам, паколькі не збіраўся рабіць з гэтага сакрэту. А Лукашэнка, як заўсёды, страшылкі выдумляе.

Майдан, майдан...

Абвясьці заўтра свабодныя выбары — і ніякіх «майданаў». Песні і жанчыны з кветкамі.

Асобна хачу зазначыць вось што. Заявы Лукашэнкі пра зброю, якая нібыта перапраўляецца з Украіны, пра нейкіх ўзброеных ўкраінскіх і беларускіх баевікоў — небяспечная правакацыя! Тым самым менавіта ён, а не хтосьці, рыхтуе паўтор сцэнару 2010 года, калі Беларусь была адкінута на сем гадоў назад у мінулае. Заяўляю, што затрыманнне па падазрэнні ў арганізацыі нейкіх масавых беспарадкаў кніганошы Алеся Яўдахі, Міраслава Лазоўскага і Андрэя Дундукова — вынік якраз такіх заяў кіраўніка краіны. Гэтыя людзі ні ў чым не вінаватыя.

— Апошнім часам было шмат размоў пра круглы стол уладаў з грамадскасцю. Хтосьці кажа пра яго як пра пераходны этап на шляху да палітычных рэформаў, свабодных выбараў. А Лукашэнка ўчора назваў круглы стол прычынай, якая «ўзарвала гэтую апазіцыйную клааку. Тыя, хто там наверсе, зразумелі, што да прэзідэнта яны не патрапяць, а за стол сядуць іншыя» А як вы ставіцеся да ідэі круглага стала? Ці магчыма ў сённяшніх умовах яе рэалізаваць?

— Пакуль Лукашэнка бачыць рэалізацыю ідэі круглага стала так, што ён танцуе на стале, а ўсе, як мышы, сядзяць пад сталом, ні круглы, ні якой-небудзь іншай формы стол немагчымы.

Галоўнае пытанне — змест размовы. Менавіта яно вызначае і форму, і кола ўдзельнікаў.

Круглы стол у сітуацыі, якая склалася сёння, — гэта шлях для годнага сыходу Лукашэнкі. Гэта і ёсць змест круглага стала пры любой яго форме. Плюс тое, што павінна быць абавязковай умовай перамоў: гарантыі асабістай бяспекі для яго і ягонай сям'і. Усё астатняе — пустая балбатня. П'янае ад улады застолле.

Толькі так (калі без Майдана) можна размарозіць палітычны лёд у краіне. Калі гэтага не зрабіць, а толькі прабіваць ў лёдзе палонкі, то ў іх яшчэ доўга ўсе мы — і ўлада, і апазіцыя, і грамадства — будзем боўтацца, як...

Зразумела, рашыцца на сыход з улады няпроста. Але ў гісторыі, прычым, у нядаўняй, ёсць (і застануцца) імёны палітыкаў, якія ўсвядомілі і прынялі неабходнасць такога кроку. Людзей, якія падняліся над крэслам, у якім яны сядзелі, на вышыню адказнасці перад краінай і народам.

Хто-небудзь чакае гэтага ад Лукашэнкі, хто-небудзь дапускае, што такое магчыма?

Ніхто.

Але палітыка — гэта не толькі мастацтва магчымага. Немагчымага — таксама.

— 25 сакавіка вы збіраецеся разам са Статкевічам вывесці людзей на вуліцы Мінска. А на 23 сакавіка прызначаны суд над вамі абодвума. Думаеце, вас проста аштрафуюць, як за папярэднія пратэстныя акцыі? Ім выгадней жа нейтралізаваць вас, пасадзіць на суткі…

— Могуць, вядома, «нейтралізаваць». Але хавацца ад гэтага (як многія раяць), бегаць па лясах партызанскіх ніхто не стане. І не толькі таму, што пры штодзённым, кругласуткавым наглядзе таварышаў у цывільным гэта бессэнсоўна. І нават не таму, што рабіць гэта не дазваляе адчуванне ўласнай годнасці. Проста ў выпадку «нейтралізацыі» лідэрства і адказнасць за правядзенне Дня Волі возьмуць на сябе іншыя. Яны ведаюць, што ім рабіць, як дзейнічаць...

Больш за тое: калі нават уладзе ўдасца неяк суцішыць цяперашні ўсплёск народных пратэстаў, гэта для яе нічога не зменіць. Усе ўжо ведаюць, што з ёй рабіць.

  


  • Igor Vasilev
    СВОЁ ЕБАЛО ЗАКРОЙ, ГРОМЫХАЙЛО )))))))))))
  • Danis Dushelub
    Ой, паважаны мною У"ладзiмiр... Вы выбачайце, бо раскладка маёй клавiятуры (перехожу на русский) - в этом языке есть формальная устоявшаяся орфография, которой мне проще следовать. Хотя чистую белорусскую речь очень уважаю. === === Что меня больше всего смущает - это то что кто-то должен атакавать кого-то, его побить, а потом восторжествовать. А это фиг получится, поскольку все мы "ягоды одного поля". А мою руку с занесённым кинжалом в последнюю секунду удержит осознание: "Дурак, а чего ты кинжалом тут размахался"... Мне реально эта тема близка, но получается какая-то безысходность. Я ни на кого с ножом не кинусь, на меня никто не кинется. Тишь да гладь. Чёрт меня подери!
  • Андрей Громыко
    СВОЁ ЕБАЛО ЗАКРОЙ, ГРОМЫХАЙЛО )))))))))))
  • Mironov Nikolay
    Давно пора отправить эту прямо скажу свинью (а я имею основания так говорить, т.к. "немного" знаю этого паразита).