AD.NAK! запрашае на відэапаказ беларускамоўнай рэкламы
Ролікі-пераможцы і прызёры пяці фестываляў у адным месцы і ў адзін час! Без перапынкаў на серыялы і вячэрнія выпускі навінаў!
28 мая ў 19.00 у культурнай прасторы Studio67 (пр. Партызанскі, 2А, ІІ паверх) у межах шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адбудзецца паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў за ўсю гісторыю існавання фестывалю.
Ва ўсіх гасцей будзе магчымасць паглядзець самыя цікавыя відэаролікі ў рэжыме нон-стоп. Відэапаказ беларускамоўнай рэкламы — гэта добрая магчымасць яшчэ раз успомніць сацыяльныя, камерцыйныя і вірусныя беларускамоўныя ролікі, якія атрымлівалі ўзнагароды Фестывалю ў розныя гады.
Ролікі-пераможцы і прызёры пяці фестываляў у адным месцы і ў адзін час! Без перапынкаў на серыялы і вячэрнія выпускі навінаў!
Уваход вольны!
Каб стаць удзельнікам відэапаказу, дастаткова націснуць пімпачку “Пайду” ў фэйсбуку.
|
Асноўная канцэпцыя шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка. Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка! Дэдлайн прыёму работ — 1 чэрвеня. А фінальная частка фестывалю — урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адукацыйнай праграмай — пройдзе 2 ліпеня ў Мінску. |
Обсудим?