«Рыцарскі фэст — 2011» у Мсціславе
У Мсціславе (Магілёўская вобласць) 16-17 ліпеня прайшло свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст — 2011».
У фестывалі ўдзельнічалі больш за 20 рыцарскіх клубаў Беларусі, Смаленска і Масквы. Свята праходзіла ўжо ў чацвёрты раз і выклікала велізарную цікавасць у жыхароў найбліжэйшых вёсак і пасёлкаў.
На замкавай гары праходзілі змаганні рыцараў, устройваліся традыцыйныя бугурты. Працавалі гандлёвыя рады і «Горад майстроў».
Фота БелаПАН
Обсудим?