Уладзімір Падгол. ПРАПАНОВА. Пасёрбалі Нобелеўскага баршчу, пара і чытаць

Нам трэба самім парупіцца, каб кнігі Алексіевіч дайшлі да людзей.

Уладзімір Падгол

Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Працаваць дзеля беларускай літаратуры, прапагандаваць яе і яе стваральнікаў. Імкнуцца тым самым абудзіць у душах беларусаў гонар за сябе, продкаў і нацыю.

Раніцай на наступны дзень пасьля прэміяльнага нобелеўскага шоў убачыў на тэлеканале “Россия-Культура”, як кіраўнік урада Расіі Мядзведзеў прачытаў расейцам урывак з “Вайны і міру”. Гэта была частка літаратурнага тэлемарафона “Вайна і мір. Чытаем раман”, што пачалася 8 снежня. У эфіры тэлеканалаў, радыёстанцый і ў інтэрнэце ажыццяўляюцца прамыя трансляцыі выступаў вядомых людзей, якія чытаюць класічны твор.

Я покуль піў каву, пабачыў некалькі дзесяткаў дзеячоў з Расіі, якія чыталі ўрыўкі з рамана. Выглядала вельмі прыстойна і прывабна. І пасьля гэтага я паглядзеў на сайце “Нашай нівы” прысутных на сьвяце Алексіевіч з Беларусі. Асобы ўсе шырока вядомыя ў вузкіх колах.

Перакладчыца са шведскай на беларускую Надзея Кандрусевіч, кіраўніцы кампаніі “Будзьма беларусамі” Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская. Пісьменнікі Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч. Культуролаг Юлія Чарняўская. Стваральнік партала TUT.by Юры Зісер, журналістка Аляксандра Дынько.

І раптам узьнікла думка. А чаму б гэтым людзям, якія, відаць, моцна спрычыніліся да творчасьці Алексіевіч, не распачаць у Беларусі літаратурны марафон, прысьвечаны Нобелеўскай лаўрэатцы.

Пачаць чытаць тэкст яе кнігі па-беларску. Чытаць па чарзе. Як мы не раз чыталі і пісалі беларускую дыктоўку. Далучыць да марафону нашых літаратараў. Думаю, што Някляеў і Арлоў не адмовяцца, нашы незалежныя сайты падтрымаюць і выставяць не толькі строі, але і тексты ды настроі. Рада інтэлігенцыі сваім вялікім атрадам далучыцца.

І тады спрэчка паміж уладарамі рускага міра і беларускага сьвету наконт прыналежнасьці Алексіевіч проста вырашыцца. А то глядзіш і па расейскім БТ Пуцін пачне Алексіевіч чытаць…

Казаў жа Лукашэнка, што “дайце мне “Вайну і мір” ці “Ціхі дон” і я і надрукую і ўзнагароджу”. Вось і трэба яму даць праз нашае чытаньне. Бо ён прызнаўся, што ўсе кніжкі перачытаў і чытаць больш не будзе.

Да таго ж у нашых кнігарнях узьнікла парадаксальная сытуацыя. Вось апошні мне вядомы прыклад: У гэтыя дні наведніца пытаецца ў прадавачкі кнігу Алексіевіч. Тая у адказ: “Няма!”. А на пытаньне “Калі будзе?” чуе злоснае “Ніколі!”

Так што нам трэба самім парупіцца, каб кнігі Алексіевіч дайшлі да людзей.

Алексіевіч на нобелеўскай цырымоніі нагадала пра любоў і чытала па-беларуску. Мы можам стокроць памножыць яе словы і ідэі.

Як кажуць у народе, пасёрбалі Нобелеўскага баршчу, пара і працаваць. Літаратарам ды адраджэнцам кнігі Алексіевіч людзям чытаць. У інтэрнеце і на сустрэчах з чытачамі.

Капля камень драбіць, а слова заскарузлую душу… абуджае.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 


  • І раптам узьнікла думка. А чаму б гэтым людзям, якія, відаць, моцна спрычыніліся да творчасьці Алексіевіч, не распачаць у Беларусі літаратурны марафон, прысьвечаны Нобелеўскай лаўрэатцы. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2015/12/11/ic_articles_410_190468/ Декабрь. Противно на улице. Нехватка солнечного света. Кости болят и ломит суставы. === Я уважаю Подгола, но тут он, в сущности, по-стариковски ворчит: вот если бы так, а не иначе; да если б то, а не другое... Да, если б у бабушки было то-то, - она была бы дедушкой... и.т.п. === Если колумнисты заглядывают в отзывы, то пусть Владимир почитает. Усмехнётся, надеюсь. В наше шальное время возрастная разница в 7-10 лет - это фактически разные поколения землян сегодняшней планеты. Не знаю уж точно чем, но классом смартфона и навыками мастурбирования посредством его - они различаются. Вот только что половая подростковая зрелость по-прежнему не наступает ранее возраста 13-14 лет. :)
  • А што чытаць? Захопленыя абмеркаваннем Нобелеўскай прэміі, якой была ўдастоена Святлана Алексіевіч, мы неяк забыліся аб адной важнай кнізе ў гісторыі беларускай літаратуры, якая мае прамое дачыненне да ўсёй публіцыстычнай творчасці Алексіевіч. Гаворка ідзе аб дакументальнай кнізе "Я з вогненнай вёскі…", якую напісалі Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, і якая выйшла ў свет ажно ў 1975 годзе. Гэтыя выдатные беларускiя пiсьменнiкi i iнтэлектуалы ў агульнаеўрапейскім значэнні , якiя, мажлiва, нават не карысталiся тэрмінам Non-fiction, добра распрацавалі ў пачатку 70-х гэты вiд літаратурнага жанру ў нацыянальнай літаратуры. Больш за тое, пазней Алесь Адамовiч дапамог распрацаваць гэты жанр у рускай літаратуры. У 1977 годзе Алесь Адамовiч разам з Данiiлам Гранiным напiсалi "Блакадную кнiгу", якая, дарэчы, змагла выйсці ў Ленінградзе пасля забаронаў толькі ў 1984 годзе. У адным з шматлікіх інтэрв"ю, дадзеным пасля прысуджэння Нобэля, Святлана Алексіевіч заявіла аб тым, што доўга шукала літаратурны метад [як быццам у літаратуры наогул ёсць некiя цудоўныя метады, хiба што соцрэалiзм?!], які нібыта дазволіў ёй як мага больш цесна наблізіцца да рэальнага жыцця. Гэтае пытанне асабiстага стылю пiсьменнiка вельмі важнае і далікатнае, бо яно напрамую звязана з вылучэннем на Нобэлеўскую прэмію. Згодна са статутам гэтай прэміі тыя асобы, якія вылучаюць прэтэндэнта, павінны паведаміць камітэту аб тым, чаго новага дасягнуў прэтэндэнт у свеце літаратуры. Алексіевіч, з"яўляючыся вельмі практычным чалавекам, добра праінструктавала сваіх пратэжэ на Нобэлевку аб тым, што менавіта яна знайшла і распрацавала гэты метад дакументалістыкі ў літаратуры. Таксама пра гэта паведаміла пастаянны сакратар Шведскай акадэміі і старшыня журы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сара Данiус, калі прадстаўляла Алексіевіч перад нобелеўскай лекцыяй, яна сказала: «Матэрыял, які яна [Алексiевiч] прапаноўвае нам - яна на самай справе вынайшла новы від літаратурнага жанру - што кажа аб яе дасягненнях». Зразумела, што тут Алексіевіч і яе упаўнаважаныя даволі спрытна хітруюць ў гэтым пытанні. Таксама прынцыповым пытаннем з"яўляецца тое, на якой мове напісаны літаратурны твор. Справа ў тым, што мадэрнізацыі, якія перажылі берарусы, асабліва апошняя - большевитская, самым адмоўным чынам паўплывалі на традыцыйныя каштоўнасці, яны іх знішчылі. Зрэшты, гады савецкай ўлады знішчылі гэтыя каштоўнасці не толькі ў беларусаў, ахвярамі гэтага згубнага ўплыву сталі і рускія, і ўкраінцы. У такой сітуацыі, у такіх умовах адзіным магутным нацыянальным інтэгратарам з"яўляецца мова, якая замяняе адсутныя традыцыйныя народныя каштоўнасці і галоўнае самым магутным чынам уздзейнічае на свядомасць людзей, якія адносяць сябе да той ці іншай нацыі. Трэба быць шчырым і прызнаць, што ў выніку Алексіевіч так i ня здолела напісаць сапраўды беларускую нацыянальную кнігу агульначалавечага значэння. Хочацца прывесцi неклькi маленькiх ўрываў з прадмовы да кнiгi "Я з вогненнай вёскі…", якія, спадзяюся, многае могуць растлумачыць у гэтай пацешнай гісторыі. «Дзесяткі кіламетраў магнітафонных запісаў — расказы больш як трохсот непасрэдных сведкаў хатынскіх трагедый — склалі змест гэтай кнігі. Тысячы кіламетраў дарог — асфальтаваных, палявых, лясных — звязваюць іх, ахвяры фашысцкіх зверстваў. Жывуць яны, гэтыя цудам ацалелыя людзі, па ўсёй Беларусі, у тых 147 вёсках, у якіх мы на працягу 1970-1973 гадоў пабывалі, аб"ездзіўшы трыццаць пяць раёнаў рэспублікі. Вёсак, што падзялілі трагічны лёс Хатыні, у нас значна больш. Ды толькі не ўсюды мы маглі знайсці непасрэдных сведкаў. А запісвалі толькі тых, што самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. Нямала бачылі мы і такіх забітых вёсак, дзе не засталося ніводнай жывой душы. Толькі старыя дрэвы, часта абгарэлыя, самотны калодзежны журавель, трава, што пакрыла дарогі і сцежкі...».
  • [quote="aleksandr-ranak@mail,ru"]Хочацца прывесцi неклькi маленькiх ўрываў з прадмовы да кнiгi "Я з вогненнай вёскі…", якія, спадзяюся, многае могуць растлумачыць у гэтай пацешнай гісторыі.[/quote] Вот правда ваша. Если бы премию дали г-ну Адамовичу - никаких вопросов! А это - что было? Чисто политический ход, премия за русофобию.... В моменты депрессии я люблю читать весёлые книжки: как правило, это дамские романы и детективы. Вот из последнего, книжка-анекдот Кати Сергеевой "Утро понедельника, или Ferrari в сугробе". Она и позиционируется как "лекарство от хандры" и пр. Ни на что не претендует. Но и то, такие перлы выдаёт (помимо реально смешных вещей), мол (полистала - не нашла точный текст) русские славятся своим умением находить выход из самой неприятной ситуации, но ещё лучше они находят в неё вход.... И таких перлов, которых полно рассыпано по страницам бульварного в принципе романа, врезающихся в мозг своей точностью, полно в этой книжонке. Кто назовёт хоть одну любимую цитату г-жи Алексиевич, что-то я не видела примеров. В основном спор ведётся на уровне идеологии, политических предпочтений, но не литературы.